У Беларусі рашэннем КДБ заблакаваны доступ да расійскай сацыяльнай сеткі “ВКонтакте” (абноўлена)
Дададзеныя абзацы 4, 5 з рэакцый кіраўніцтва сеткі

24 кастрычніка, Позірк. “На падставе прадстаўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі” з 24 кастрычніка ў Беларусі заблакаваны доступ да інфармацыйнага рэсурсу vk.com (расійская сацыяльная сетка “ВКонтакте”).
Гэта вынікае з інфармацыі, апублікаванай прадпрыемствам па наглядзе за электрасувяззю “БелГІЭ”.
Даныя сацсеткі з’явіліся ў спісе “абмежаванага доступа ідэнтыфікатараў інтэрнэт-рэсурсаў”. Прычына і тэрміны блакіроўкі сацсеткі не ўказаны.
Паводле інфармацыі Цэнтра аператыўных даследаванняў Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук на 2024 год, сацсеткай “ВКонтакте” ў Беларусі карысталіся 22,2% рэспандэнтаў.
Як паведамляе расійскае выданне “КоммерсантЪ” са спасылкай на прэс-службу “ВКонтакте”, там цяпер “вывучаюць сітуацыю” і “робяць усё неабходнае, каб аднавіць доступ да сэрвісаў на тэрыторыі краіны”.
Блізкія да беларускіх сілавікоў і праўладныя тэлеграм-каналы намякаюць на нейкія парушэнні, дапушчаныя расійскай сацыяльнай сеткай, праз што і адбылася яе блакіроўка.
Сацсетка на запыт беларускага боку неаднаразова блакавала супольнасці, прызнаныя ў Беларусі “экстрэмісцкімі”.
У 2023 годзе на тэрыторыі Беларусі “ВКонтакте” заблакавала старонкі партала “Зеркало” (працуючы з-за мяжы пераемнік разгромленага ўладамі tut.by, больш за 264 тыс. падпісчыкаў), праваабарончага цэнтра “Вясна” (3.291 падпісчык), “Медыязоны” (528), тэлеканала “Белсат” (24 тыс.) і іншых.
21 і 22 кастрычніка рашэннямі судоў Цэнтральнага раёна Мінска і Чыгуначнага раёна Віцебска “экстрэмісцкімі матэрыяламі” ў гэтай сетцы былі прызнаны група “Militant Black Metal – Shop” (6.293 падпісчыкі) і супольнасць “Долой Лукашенко!” (22).


- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаКіраўнік Мінсувязі: У Беларусі 4,1 млн абанентаў стацыянарнай тэлефоннай сувязі і 3,3 млн абанентаў праваднога інтэрнэтуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, ПалітыкаУпершыню за апошнія 8 месяцаў Польшча не зафіксавала спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаНацыянальныя стандарты Беларусі на 65% гарманізаваныя з міжнароднымі патрабаваннямі — кіраўнік ДзяржстандартуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗ 2019 па 2024 год колькасць работнікаў сельгасарганізацый скарацілася больш як на 15% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

