За выкарыстанне БПЛА паблізу мяжы на прафулік пастаўлена 40 чалавек — ДПК

28 кастрычніка, Позірк. Пра “досыць частае” выкарыстанне беспілотнікаў у тым ліку для “ажыццяўлення супрацьпраўнай дзейнасці” на мяжы і для назірання за аб’ектамі памежнай інфраструктуры заявіў на прэс-канферэнцыі ў Мінску 28 кастрычніка намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнік упраўлення папярэдняга расследавання і прававога забеспячэння аператыўнай дзейнасці Дзяржпагранкамітэта (ДПК) Мікалай Барэйка.
“Сёлета па такіх фактах мы ў 94 выпадках пачыналі адміністрацыйны працэс, канфіскавалі 81 беспілотны лятальны апарат і камплектуючыя да іх, да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў памежнага рэжыму органамі памежнай службы прыцягнутыя 33 асобы”, — паведаміў прадстаўнік ДПК.
Паводле яго слоў, інфармацыя аб такіх выпадках таксама “перадавалася ў падраздзяленні Узброеных сіл, і калі гэта было звязана з незаконным перамяшчэннем таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў, — у мытныя органы”.
“У рамках прафілактыкі правапарушэнняў мы прымалі рашэнні аб пастаноўцы на прафілактычны ўлік такіх асоб для таго, каб з імі праводзіць індывідуальныя папераджальна прафілактычныя мерапрыемствы ў мэтах далейшага недапушчэння падобных парушэнняў. Цяпер больш за 40 чалавек у нас знаходзяцца на прафілактычным уліку і з імі праводзяцца такія прафілактычныя мерапрыемствы”, — сказаў Барэйка.
Ён адзначыў, то для органаў ппамежнай службы прыняцце закона №1013 “Аб змяненні законаў па пытаннях крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці” стала “чарговым этапам удасканалення мерапрыемстваў па ахове дзяржаўнай мяжы”.
1 красавіка 2024 года ўступіў у сілу ўказ ад 25 верасня 2023 года № 297 “Аб дзяржаўным уліку і эксплуатацыі грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў”, якім забараняецца ўвоз, захоўванне, абарот, эксплуатацыя і выраб беспілотнікаў і выкарыстанне паветранай прасторы без належнага дазволу.
Закон “Аб змяненні законаў па пытаннях крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці”, падпісаны 20 кастрычніка Аляксандрам Лукашэнкам, уступае ў сілу праз 10 дзён пасля апублікавання.
Законам устанаўліваецца адміністрацыйная адказнасць за незаконныя ўвоз на тэрыторыю Беларусі, захоўванне, абарот, эксплуатацыю або выраб грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў. Таксама ўстанаўліваецца крымінальная адказнасць за аналагічныя дзеянні, учыненыя паўторна пасля накладання адміністрацыйнага спагнання.
Адзначалася, што заканадаўчы акт накіраваны на “ўзмацненне аховы паветранай прасторы Беларусі”.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


