Нацбанк устанавіў на лістапад — снежань новыя разліковыя велічыні стандартнай рызыкі
29 кастрычніка, Позірк. Нацыянальны банк змяніў пералік фінансавых інструментаў, паводле якіх устанаўліваюцца значэнні разліковых велічынь стандартнай рызыкі (РВСР).
РВСР для новых інвестыцыйных крэдытаў, прадастаўленых юрыдычным асобам (за выключэннем ільготных), устаноўленыя на ўзроўні 12% (тут і далей — гадавых), для новых крэдытаў, прадастаўленых юрыдычным асобам (за выключэннем ільготных, інвестыцыйных) — 13,13%.
Яшчэ два індыкатары засталіся на ўзроўні, устаноўленым у чэрвені: па новых тэрміновых безадзыўных банкаўскіх укладах (дэпазітах) фізічных асоб у рублях з тэрмінам вяртання больш за год — 15,64%, для новых крэдытаў, прадастаўленых фізічным асобам (за выключэннем ільготных), — 19,1%.
Сістэму мер макрапрудэнцыйнага характару, скіраваную на абмежаванне сістэмнай рызыкі, якая генеруецца бізнес-мадэлямі банкаў з падвышаным рызыка-апетытам, Нацбанк увёў 1 сакавіка 2019 года.
У яе аснове ляжыць падыход, у адпаведнасці з якім да банкаў, якія рэалізуюць такія бізнес-мадэлі, прымяняюцца падвышаныя рэгулятарныя патрабаванні ў галіне дастатковасці капіталу, фармавання спецыяльных рэзерваў на пакрыццё магчымых страт і фармавання фонду абавязковых рэзерваў.
У якасці індыкатара, які паказвае на падвышаны ўзровень рызыкі бізнес-мадэляў, якія рэалізуюць банкі, выкарыстоўваецца перавышэнне вызначаных працэнтных ставак па новых укладах, крэдытах і эмітаваных аблігацыях над адпаведнымі РВСР. У аснове алгарытму разліку індыкатара ляжыць сярэдняе арыфметычнае, а таксама мера варыяцыі ўзятых у разлік працэнтных ставак.
Рэгулятар 25 чэрвеня павысіў стаўку рэфінансавання з 9,5% да 9,75% гадавых. Гэтае рашэнне старшы навуковы супрацоўнік даследчага цэнтра BEROC Анатоль Харытончык назваў “эканамічна абгрунтаванай, але моцна запозненай мерай”.
На яго думку, рашэнне Нацбанка “адпавядае сітуацыі, якая склалася ў эканоміцы, у прыватнасці, яе перагрэву, інфляцыйнага ціску”, але яно “павінна было прымацца яшчэ ў другой палове 2023 года”.
Эксперт звярнуў увагу на нязначнасць змены стаўкі, адзначыўшы, што такое павышэнне “носіць абсалютна сімвалічны характар”, бо з улікам інфляцыі стаўка ў рэальным выражэнні “нават знізілася”.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першы тыдзень снежня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 39 спробаў нелегальнага пераходу на сваю тэрыторыю з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская наведае цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі міруМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы працуюць над "Еўрапейскай дарожнай картай для Беларусі" — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2026 годзе ЕС выдзеліць 30 млн еўра на дапамогу народу Беларусі — еўракамісар Кос (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваДамовы саюзнага страхавання транспартных сродкаў заключылі больш за 40 тыс. аўтаўладальнікаў — Мінфін (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКампартыя В'етнама кантралюе пытанне адкрыцця ў 2026 годзе лініі па зборцы трактароў МТЗ — ВальфовічМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

