Еўрапейскія дыпламаты традыцыйна наведалі Курапаты ў гадавіну масавага расстрэлу ў Мінску прадстаўнікоў інтэлігенцыі

30 кастрычніка, Позірк. Павераная ў справах Германіі ў Беларусі Катрын аўс дэм Зіпен разам з прадстаўнікамі іншых амбасадаў 30 кастрычніка наведала Курапаты і ўшанавала памяць ахвяр сталінскіх рэпрэсій, гаворыцца на старонцы дыпламатычнай місіі ФРГ у Беларусі.
Дыппрадстаўніцтва нагадала, што ў ноч на 30 кастрычніка 1937 года ў Мінску “супрацоўнікамі савецкага Народнага камісарыята ўнутраных спраў (НКУС) былі расстраляныя шматлікія прадстаўнікі інтэлігенцыі, сярод якіх было мноства паэтаў і пісьменнікаў”. “Іх целы былі закапаныя ва ўрочышчы Курапаты на ўскраіне Мінска. “Ноч расстраляных паэтаў” стала трагічнай кульмінацыяй серыі злачынстваў, учыненых супраць нацыянальна арыентаванай інтэлігенцыі Беларусі. Лічыцца, што ў перыяд з 1937 па 1941 год у адных толькі Курапатах былі забітыя і пахаваныя да 250.000 чалавек”, — падкрэслівае нямецкая амбасада.
“Штогод многія беларусы аддаюць даніну памяці дзеячам беларускай культуры, забітым у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года. Памяць пра іх захоўваюць і шануюць і ў Германіі. У прыватнасці, учора ў Літаратурным калоквіуме Берліна прайшло мерапрыемства “Ноч нерасстраляных вершаў”, якое было прысвечана культурнай і літаратурнай гісторыі Беларусі”, — гаворыцца ў паведамленні.
Паводле інфармацыі прадстаўніцтва ЕС у Мінску, мемарыял у Курапатах наведалі прадстаўнікі амбасадаў краін Еўрасаюза і Вялікабрытаніі.
Летась наведванне Курапатаў еўрапейскімі дыпламатамі адбылося 31 кастрычніка.
З 1988 года беларусы ў розных гарадах свету таксама праводзяць акцыі ўшанавання расстраляных. У Беларусі мерапрыемствы з літаратурнымі чытаннямі і выступамі музыкаў традыцыйна праходзілі ва ўрочышчы Курапаты. Апошні такі сход адбыўся ў 2020 годзе, пасля чаго з меркаванняў бяспекі іх вырашылі больш не праводзіць.
У 2025 годзе адпаведныя мерапрыемствы, пачынаючы з 25 кастрычніка, праходзяць у Вялікабрытаніі, Германіі, Даніі, Латвіі, Літве, Польшчы, ЗША, Францыі, Швецыі, Эстоніі.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДакладчыца па Беларусі Далман Эк: На вуліцах Еўропы больш няма маршаў супраць Лукашэнкі — гэта праблемаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка



