Вячорка пра першы візіт Ціханоўскай у Новую Зеландыю і Аўстралію: Уплывовыя краіны, з якімі нас звязваюць супольныя каштоўнасці і гісторыя
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 3 лістапада ў 10:20
3 лістапада, Позірк. “Новая Зеландыя і Аўстралія — дзве ўплывовыя дэмакратычныя краіны, якія падтрымліваюць свабодную Беларусь на міжнароднай арэне, з якімі нас звязваюць і супольныя каштоўнасці, і нават гісторыя”, — заявіў “Позірку” галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка, які суправаджае дэмакратычнага лідара ў яе першай паездцы па Ціхаакіянскім рэгіёне.
3 лістапада пачаўся афіцыйны візіт Ціханоўскай у Новую Зеландыю, з 4 па 8 лістапада яна будзе знаходзіцца ў Аўстраліі.
“Мэта візіту — заручыцца падтрымкай кіраўніцтва гэтых краін для дэмакратычнай Беларусі і Украіны, а са свайго боку — пашырыць у рэгіёне разуменне, што адбываецца ў нашай краіне. Візіт адбываецца на запрашэнне урадаў, што з’яўляецца вялікім гонарам і добрай магчымасцю правесці плённыя перамовы”, — сказаў Вячорка.
Павдле яго слоў, візіт таксама сведчыць пра рост міжнароднай актыўнасці беларускіх дэмакратычных сіл.
Як паведаміў дарадца Ціханоўскай, на перамовах будуць узнімацца пытанні прыцягнення рэжыму Лукашэнкі да адказнасці за саўдзел у вайне і злачынствы супраць чалавечнасці; санкцый супраць датычных да рэпрэсій у Беларусі і вайны ва Украіне; падтрымкі гуманітарных ініцыятыў, незалежных СМІ. Акрамя таго, будзе вывучаны патэнцыял рэгіёна як будучага партнёра і інвестара ў дэмакратычную Беларусь (энергетыка, адукацыя, інавацыі, рэформы дзяржаўнага кіравання).
Падчас візіту Ціханоўская ўшануе памяць беларусаў, якія змагаліся ў ANZAC — Аўстралійска-новазеландскім армейскім корпусе, створаным для ўдзелу ў Першай сусветнай вайне; кароткі час існаваў падчас Другой сусветнай вайны, быў разбіты гітлераўскім войскам.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаБельская назвала групу экспертаў па правах чалавека ў Беларусі "безадказнай структурай"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольшча мадэрнізавала сістэму аховы мяжы з Беларуссю для выяўлення лятучых аб'ектаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулы дзень суседнія краіны ЕС зафіксавалі 10 спробаў незаконнага пераходу з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка


