Прадстаўніца АПК Ворыхава: Мяжа, якая рухаецца толькі для дыпламатаў і чыноўнікаў, — гэта сцяна

4 лістапада, Позірк. Пытанні бяспекі “часам патрабуюць рэзкіх рашэнняў”, але такія рашэнні “не павінны ізаляваць моладзь — тых, хто будуе будучыню рэгіёна”, заявіла прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) па моладзевай палітыцы і студэнцтве Маргарыта Ворыхава, каментуючы закрыццё мяжы з боку Літвы і тое, як гэта ўплывае на беларускую моладзь.
“Мабільнасць, магчымасць вучыцца, працаваць і развівацца застаюцца жыццёва важнымі для маладых людзей у абставінах, калі многія з іх страцілі дом і надзею на асабістую бяспеку, — цытуе палітыка прэс-служба АПК. — Таму пры абмеркаванні любых абмежаванняў трэба разглядаць не толькі пытанні палітыкі і бяспекі, але і чалавечае вымярэнне. Моладзь павінна мець законныя, бяспечныя і адкрытыя шляхі да адукацыі, працы і самаразвіцця. Бо мяжа, якая рухаецца толькі для дыпламатаў і чыноўнікаў, — гэта не мяжа. Гэта сцяна. Зараз гэта не перамога ні для каго”.
Ворыхава заклікала “знаходзіць рашэнні, якія захоўваюць і бяспеку, і магчымасці для жыцця і будучыні”.
Прадстаўніца АПК канстатавала, што закрыццё мяжы для многіх маладых беларусаў “стала перашкодай у адукацыі, працы і асабістых справах”. “Таленавітыя студэнты не могуць дабрацца да ўніверсітэтаў, дзе іх чакаюць, а спецыялісты, якія маглі зрабіць свой унёсак у эканоміку, — працягваць працу або пачынаць новыя праекты”, — падкрэсліла яна.
Згодна з рашэннем урада Літвы, да 1 гадзіны ночы 1 снежня па беларускім часе (0 гадзін па літоўскім) афармленне фізічных асоб і транспарту ў літоўскім пункце пропуску Шальчынінкай (з беларускага боку Беняконі) спынена цалкам, у пункце Мядзінінкай (Каменны Лог) — часткова.
Абмежаванні ў пункце Мядзінінкай не распаўсюджваюцца на асоб, што маюць дыпламатычныя або службовыя пашпарты, перавозяць дыпламатычную пошту Літвы; асоб, што рухаюцца на падставе дакумента спрошчанага транзіту; літоўскіх грамадзян і членаў іх сем’яў, якія вяртаюцца ў Літву; замежнікаў, што маюць сапраўдны дазвол на пражыванне ў Літве і вяртаюцца ў краіну; замежнікаў, што прыбываюць у Літву на падставе гуманітарных віз, выдадзеных прадстаўніцтвамі Літвы; грамадзян краін Еўрасаюза, Еўрапейскай эканамічнай зоны, НАТО, Швейцарыі, Андоры, Манака, Сан-Марына, Ватыкана, Украіны ды членаў іх сем’яў.
Абмежаванні таксама не тычацца членаў персаналу дыпламатычных прадстаўніцтваў або консульскіх устаноў вышэйзгаданых краін у Беларусі, якія з’яўляюцца беларускімі грамадзянамі і накіроўваюцца па службовых справах.
Перасячэнне мяжы праз Мядзінінкай дазволенае ў іншых выключных выпадках, па якіх хадайнічае Міністэрства замежных спраў Літвы.
- Грамадства, Палітыка
 - Грамадства
 - Палітыка, Эканоміка
 - Палітыка
 - Грамадства
 - Эканоміка
 - ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь зарабіла на ўязным паляўнічым турызме 11,6 млн рублёў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
 - Грамадства
 - Грамадства
 - Эканоміка
 - Грамадства
 - ГрамадстваМНС канстатуе рост колькасці пажараў і загінулых ад іх людзей у 2025 годзе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
 - ЭканомікаСтрахавыя кампаніі за 9 месяцаў 2025 года сабралі ўнёскаў на 8,9% больш, чым за аналагічны леташні перыядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
 - Палітыка, Эканоміка
 - Эканоміка
 - Палітыка
 - Грамадства, Палітыка
 - Грамадства
 - Бяспека, Палітыка
 - Палітыка, Эканоміка
 


