Мінск 02:53

Ад пачатку 2025 года ў Літве затрымана 8 грамадзян Беларусі, што знаходзіліся ў вышуку

Ілюстрацыйнае фота: freepik.com / rawpixel.com

5 лістапада, Позірк. Ад пачатку 2025 года памежнікі Літвы затрымалі 718 чалавек, якіх літоўскія і замежныя праваахоўнікі вышуквалі за розныя злачынствы і правапарушэнні, сярод іх 8 грамадзян Беларусі, вынікае з інфармацыі на сайце Службы аховы дзяржаўнай мяжы гэтай балтыйскай дзяржавы.

Большасць затрыманых — 628 — літоўскія грамадзяне.

Сярод 90 затрыманых замежнікаў, што знаходзіліся ў вышуку, беларусы складаюць 8,9%. Грамадзяне Расіі — 41,1% (37 чалавек), Вялікабрытаніі — 13,3% (12), Латвіі — 10% (9), Малдовы — 4,4% (4), Ірландыі і Швецыі — па 3,3% (па 3), Ізраіля, Таджыкістана, Украіны і Узбекістана — па 2,2% (па 2), іншых шасці краін — 6,7% (агулам 6).

У 2024 годзе затрымалі 767 такіх асоб, у тым ліку грамадзян Літвы — 705, Вялікабрытаніі — 19, Украіны — 16, Беларусі — 6, РФ — 4, Грузіі і Малдовы — па 3, Ірландыі — 2, а таксама 9 грамадзян з дзевяці іншых краін.

Падзяліцца: