Трамп намінаваў Коўла на пасаду свайго спецпасланніка па Беларусі, чакае вызвалення 50 “закладнікаў” замест 1.500

9 лістапада, Позірк. Дональд Трамп намінаваў 78-гадовага Джона Коўла на пасаду спецыяльнага пасланніка прэзідэнта ЗША па Беларусі.
Паведамленне пра гэта Трамп размясціў у сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social.
Амерыканскі кіраўнік назваў Коўла адным з “сапраўды вялікіх адвакатаў” ЗША. “Ён ужо паспяхова дамогся вызвалення 100 Закладнікаў (так Трамп называе палітвязняў; “закладнікі” напісаныя з вялікай літары. — “Позірк”.) і мае намер дамагчыся вызвалення яшчэ 50. Загадзя хацеў бы падзякаваць паважанаму прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку за яго ўвагу да пытання вызвалення гэтых людзей. Дзякую вам за ўвагу да гэтага пытання!” — напісаў Трамп, які раней неаднаразова публічна заяўляў, што чакае ад Лукашэнкі вызвалення ад 1.300 да 1.500 чалавек.
Зараз Коўл з’яўляецца намеснікам Кіта Келага — спецпасланніка Трампа па Украіне. Ён удзельнічаў у вызваленні (з далейшым вывазам у Літву) дзвюх груп палітвязняў, а таксама замежных грамадзян без гэтага статусу — 14 чалавек 21 чэрвеня і 52 чалавек 11 верасня 2025 года (усяго 66, а не 100, як заявіў зараз Трамп; пры гэтым вывезены да мяжы Мікалай Статкевіч адмовіўся выязджаць з краіны і, мяркуючы з намёкаў Лукашэнкі, вернуты ў калонію).
14 кастрычніка на нарадзе па пытаннях “глабальнай міжнароднай абстаноўкі і развіццю беларуска-амерыканскіх адносін“ Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць да “вялікай угоды” з ЗША.
11 верасня і 4 лістапада ЗША ў два этапы знялі санкцыі з авіякампаніі “Белавія”, у тым ліку з трох самалётаў, якія могуць мець дачыненне да Лукашэнкі і раней актыўна працавала на тэрыторыі Беларусі кампаніі “Слаўкалій“.
На 9 лістапада ў Беларусі 1.237 палітвязняў.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа чатыры тыдні лістапада Польшча спыніла 400 спроб незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПа справе "Беларускага Гаюна" асуджаны гомельскі прапаведнік царквы хрысціян-адвентыстаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ беларускім дэмакратычным асяроддзі няма сацыяльных ліфтаў для моладзі — Ворыхава (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца па зніжэнні афіцыйнага курсу долара за 11 месяцаў 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва спыніла рэкордную для лістапада сутачную колькасць спробаў нелегальна перайсці мяжу з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка


