Даследаванне: Палова ўкраінцаў негатыўна ставяцца да беларусаў, больш за траціну — станоўча

11 лістапада, Позірк. Палова ўкраінцаў негатыўна ставяцца да беларусаў, больш за траціну — станоўча. Такія даныя прывёў дырэктар інстытута “Палітычная сфера” Андрэй Казакевіч 11 лістапада на 4-м Форуме імя Астрожскіх у Львове.
Даследаванне праведзена інстытутам у кастрычніку гэтага года з дапамогай тэлефонных інтэрв’ю, апытана 1.000 жыхароў Украіны.
Паводле атрыманых звестак, “хутчэй дрэнна” да грамадзян Беларусі ставіцца 35,38% рэспандэнтаў (у 2022 годзе — 33,14%, у 2023-м — 33,71%), “вельмі дрэнна” — 14,35% (16,18% і 17,23%).
“Вельмі добра” ставіцца да беларусаў 3,72% апытаных (3,51% і 4,21%), “хутчэй добра” — 31,87% (34,31% і 29,64%).
36,8% украінцаў мяркуе, што Беларусь з’яўляецца залежнай ад Расіі дзяржавай і цалкам знаходзіцца пад кантролем Масквы, 24,4% — што Беларусь фактычна акупаваная РФ.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская ў Інсбруку заклікала Еўропу інвеставаць ў беларускія незалежныя СМІ, праваабарончыя і культурніцкія ініцыятывы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка



