Акадэмія навук змарнавала “немалыя грошы” на стварэнне электрамабіля, але яго няма дагэтуль — Лукашэнка

13 лістапада, Позірк. Беларускія навукоўцы не змаглі рэалізаваць планы па стварэнні айчыннага электрамабіля, заявіў Аляксандр Лукашэнка 13 лістапада на сустрэчы з кіраўніком Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімірам Каранікам.
“Колькі было абяцанняў, — цытуе спікера яго прэс-служба. — Дзе гэты электрамабіль? Мы дапамагалі, і НАН марнавала немалыя грошы. Аўтамабіля няма”.
Паводле яго слоў, калі “будуць дасягненні, будзе вынік — [дзяржава будзе гатова плаціць навукоўцам] любыя грошы”.
“Да прыкладу, беспілотнікі. Напрыклад, калі хтосьці прынясе такі ўзор, які будзе практычна непаражальным перад сродкамі радыёэлектроннай барацьбы або зброяй. Атрымай грошы за вынаходніцтва, за ўзор, які ты паклаў на стол”, — заявіў Лукашэнка.
Прамоўца адзначыў, што цяпер зноў узнімаюцца пытанні аб узмацненні адказнасці заказчыкаў за навуковыя даследаванні, інавацыі і ў цэлым аб сувязі вытворчасці з навукай. Паводле яго слоў, апошняе слова павінна быць за кіраўніком НАН: “Калі вы навяжаце рашэнне, якое нежыццяздольнае, мы ж адразу ўбачым гэта. Пабачым у справе. Вы панесяце за гэта адказнасць. Калі сапраўды прынятае вамі рашэнне карысць прынясе, тады — ад дзяржаўных узнагарод да фінансавых заахвочванняў”.
Лукашэнка падкрэсліў, што навука “павінна быць на крок наперадзе нашай практыкі і нават нашай свядомасці”.
27 ліпеня 2022 года першы намеснік прэм’ер-міністра Мікалай Снапкоў па выніках нарады на заводзе “БелДжы” заявіў, што ў Беларусі да 2025 года “павінны максімальна асвоіць камплектную базу ўласнага электрааўтамабіля”.
Раней прадстаўнікі НАН неаднаразова заяўлялі пра намер стварыць айчынны электрамабіль. Прадстаўленыя пасля ўзоры мелі абмежаваную ступень лакалізацыі. Навукоўцы не раз заяўлялі пра складанасць арганізацыі поўнага цыкла вытворчасці электрамабіляў у Беларусі, у тым ліку праз спецыфіку вырабу батарэй, адсутнасць лініі вытворчасці кузаваў і інш.
Намеснік гендырэктара Аб’яднанага інстытута машынабудавання НАН Беларусі Аляксандр Бялевіч адзначыў 21 сакавіка гэтага года ў эфіры тэлеканала “Беларусь 1”, што ўзор беларускага электрамабіля “нічым не саступае” бензінавай версіі.
“Пад капотам знаходзяцца камплектуючыя трох беларускіх заводаў, — сказаў ён. — У праекце ўдзельнічаюць “Магілёўліфтмаш”, наваполацкі “Вымяральнік”, “Першая акумулятарная кампанія”. У доследна-прамысловай партыі пяць аўто”.
Па выніках тэхніка-эканамічнай ацэнкі стаіць задача наладзіць серыйную вытворчасць.
“У ідэале [трэба] дамагчыся таго, каб беларускія электракары акупіліся. Пакуль жа гэта выставачныя экспанаты”, — падкрэсліў Бялевіч.

- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць настаўнікаў у Беларусі за пяць гадоў скарацілася на 13,3 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ Беларусі працягвае павялічвацца колькасць вакансій для замежных работнікаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаДля Еўропы цяпер час захоўваць вернасць каштоўнасцям, а не падпарадкоўвацца інтарэсам бізнесу, лічыць ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаЦіханоўская: Мы хацелі б, каб пасля заканчэння эпохі Лукашэнкі ў Беларусі развіваўся прыватны бізнесМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская: Мы хочам, каб Беларусь стала такой, як сённяшняя Іспанія, — свабоднай, дэмакратычнай і моцнай еўрапейскай краінайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаБарэль: Рэпрэсіі ў Беларусі пачаліся ў 1994 годзе і працягваюцца дагэтульМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства

