Беларускія ўдзельнікі IV Форуму Астрожскіх у Кіеве праводзяць ноч у бамбасховішчах з-за масіраванага абстрэлу

14 лістапада, Позірк. Беларускія ўдзельнікі другога этапу IV Форуму Астрожскіх, якія прыбылі ў Кіеў, праводзяць гэтую ноч у бамбасховішчах праз масіраваны абстрэл украінскай сталіцы расійскімі войскамі, паведаміў “Позірку“ адзін з удзельнікаў мерапрыемства — галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.
Сам дарадца, паводле яго слоў, знаходзіцца ў бамбасховішчы сваёй гасцініцы ў цэнтральнай частцы горада. “Брутальная атака”, — коратка ахарактарызаваў ён сітуацыю.
Згодна інфармацыі ўкраінскіх СМІ, Кіеў атакаваны шматлікімі дронамі, зафіксаваныя пускі ракет. Ёсць пашкоджанні жылых дамоў, пацярпелі людзі. Асноўнай мэтай называюцца аб’екты энергетычнай сферы.
Другі (палітычны) этап IV украінска-беларускага Форуму Астрожскіх запланаваны 14 і 15 лістапада. Першы (экспертны) адбыўся ў Львове 11 і 12 лістапада. У тыя дні ў гэтым заходнеўкраінскім горадзе было спакойна.

- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка

