Прычынай смерці 14-гадовага Максіма Зяньковіча стала асфіксія пры патапленні — экспертыза ГКСЭ

14 лістапада, Позірк. Прычынай гібелі 14-гадовага Максіма Зяньковіча, які знік 8 лістапада ў Бярэзінскім раёне (Мінская вобласць) і чыё цела было знойдзенае 13 лістапада, стала “асфіксія з прычыны закрыцця дыхальных шляхоў вадой пры патапленні”, паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз (ДКСЭ).
Мяркуючы з апублікаваных службамі відэа- і фотаматэрыялаў, труп знайшлі ў забалочанай мясцовасці. На месцы, дзе было знойдзенае цела хлопчыка, працавала следча-аператыўная група і судмедэксперт Пухавіцкага міжраённага аддзела ДКСЭ.
Следчы камітэт праводзіць праверку па факце гібелі падлетка.
13 лістапада паведамлялася, што пешая пошукавая група знайшла ровар Максіма Зяньковіча паблізу торфараспрацовак непадалёк ад населенага пункта Несцераўка. Паміж Несцераўкай і вёскай Карбаўское, адкуль 8 лістапада ў раёне 10:00 з’ехаў на ровары хлопчык, каля 2 км.
Калі быў знойдзены ровар зніклага, на пошукі накіравалі авіяцыю МНС.
Паводле інфармацыі камандзіра пошукава-выратавальнага атрада “Анёл”, труп хлопчыка быў знойдзены за некалькі кіламетраў ад знойдзенага ровара.
Пошукі падлетка праводзіліся ў кругласутачным рэжыме. Былі даследаваныя тысячы гектараў мясцовасці, каля 70 населеных пунктаў, вадаёмы ў радыусе 30 км. Зяньковіча шукалі супрацоўнікі экстранных службаў, валанцёры, неабыякавыя грамадзяне; выкарыстоўваліся службовыя сабакі, тэхніка, дроны.

- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на трэцім месцы ў ЕАЭС па падаражэнні квартплаты і тарыфаў ЖКП (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій на рынку працы за 5 гадоў павялічылася ў 2,3 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка


