Памежнікі Літвы рэкамендавалі калегам з Беларусі зрабіць “актыўныя захады” па барацьбе з кантрабандай па паветры
18 лістапада, Позірк. На сустрэчы 18 лістапада прадстаўнікі Службы аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) Літвы прадставілі беларускім калегам “пазіцыю і інфармацыю” Вільнюса па “найбольш актуальных на гэты момант пытаннях”, паведамляе партал навін Delfi.
Медыя, са спасылкай на САДМ, адзначыла, што найперш гэта тычылася кантрабанды, якая дастаўляецца з Беларусі з дапамогай паветраных шароў, і пагрозы падобных дзеянняў для грамадзянскай авіяцыі і грамадскай бяспекі ў Літве.
“Беларускаму боку было рэкамендавана зрабіць актыўныя захады па спыненні падобнай кантрабанды па паветры, — гаворыцца ў паведамленні. — Абмяркоўваліся таксама прычыны закрыцця пунктаў пропуску на літоўскім баку і неабходнасць больш хуткага вырашэння беларускім бокам пытання пра вяртанне літоўскіх транспартных сродкаў. Літоўскі бок указаў на неабходнасць стварэння ўмоў для больш хуткага выезду грузавых аўтамабіляў з літоўскай рэгістрацыяй з Беларусі”.
“Таксама, на думку САДМ, недапушчальна спаганяць неадпаведную плату за паркоўку грузавых аўтамабіляў на тэрыторыі Беларусі”, — адзначае медыя.
Паведамляецца, што “на сустрэчы таксама абмяркоўвалася сітуацыя з нелегальнай міграцыяй з Беларусі, з якой Літва, як і суседнія краіны, сутыкаецца з 2021 года”.
Дзяржагранкамітэт Беларусі раней заявіў, што на парадку сустрэчы ў літоўскім пункце пропуску Лаварышкес (з беларускага боку — Катлоўка), “існая абстаноўка на беларуска-літоўскім участку мяжы, а таксама шляхі процідзеяння незаконнай міграцыі і барацьбы з кантрабандай па-за пунктамі пропуску”.
Перад пачаткам сустрэчы старшыня Камітэта Сейма Літвы па нацыянальнай бяспецы і абароне Рэмігіюс Матузас заявіў, што рашэнне пра тое, ці магчыма адкрыць мяжу з Беларуссю, будзе вызначацца перш за ўсё па выніках намечаных на гэты дзень тэхнічных перагавораў пра вяртанне літоўскіх грузавікоў, якія там захраслі.
“Але пакуль, зыходзячы з сітуацыі, якая склалася, тэндэнцыя хутчэй схіляецца да таго, што межы могуць быць адкрытыя раней за 30 лістапада”, — адзначыў ён і дадаў, што канчатковае рашэнне можа быць прынятае на пасяджэнні ўрада 19 лістапада.
Міністр замежных спраў Кястуціс Будрыс заявіў журналістам 17 лістапада ў Сейме, што Літве трэба падумаць пра датэрміновае адкрыццё двух пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю — да 30 лістапада, даты, да якой раней было прынятае рашэнне іх закрыць.
Паводле слоў чыноўніка, цяпер літоўскія службы адсочваюць, “што адбываецца ў небе і на зямлі”. “Задача ніколі не заключалася ў тым, каб дасягнуць нечага да пэўнай даты або ставіць нейкія асаблівыя мэты. Мэта — прадухіліць гібрыдныя атакі, якія здзяйсняюцца супраць нас, каб рэжым [Аляксандра Лукашэнкі] змяніў свае паводзіны”, — падкрэсліў Будрыс.
Кіраўнік МЗС Літвы сцвярджае, што сітуацыя з паветранымі шарамі з Беларусі “знаходзіцца пад кантролем”. “Сітуацыя, як я бачу на сённяшні дзень, нават пры ўмовах надвор’я, спрыяльных для правядзення супраць нас гібрыдных атак, кантралюемая. У тым сэнсе, што нашы аэрапорты функцыянуюць”, — адзначыў ён.
Напрыканцы кастрычніка Літва сутыкнулася з неаднаразовым масавым прылётам з Беларусі паветраных шароў і метэазондаў, якія выкарыстоўваюць кантрабандысты для перакідкі цыгарэт. Рэагуючы на гэта, Вільнюс некалькі разоў часова закрываў пункты пропуску, а 29 кастрычніка літоўскі ўрад вырашыў закрыць іх на больш працяглы тэрмін — да 24:00 30 лістапада (1:00 1 снежня паводле мінскага часу) з магчымасцю падаўжэння.
У адказ урад Беларусі 31 кастрычніка прыняў пастанову № 599 “Аб прымяненні спецыяльнай абмежавальнай меры”, якой забараніў зарэгістраваным у Літве грузавым аўтамабілям, цягачам, прычэпам і паўпрычэпам праязджаць праз усе пункты пропуску, за выключэннем літоўскіх.
У выніку існай сітуацыі ў Беларусі затрымалася сама меней 1,3 тыс. літоўскіх грузавікоў, якія ўлады ў Мінску распарадзіліся змясціць на стаянкі — пад платную ахову.
Вільнюс беспаспяхова паспрабаваў вярнуць транспарт шляхам кантактаў на ведамасным узроўні. Беларусь прапанавала Літве альбо скасаваць рашэнне пра закрыццё мяжы, альбо выйсці на палітыка-дыпламатычнае вырашэнне праблемы.
Абнаўленне.
Дзяржпагранкамітэт Беларусі паведаміў, што на сустрэчы ў пункце пропуску Лаварышкес бакі абмеркавалі сітуацыю, якая складаецца на беларуска-літоўскім участку мяжы, а таксама “шэраг актуальных пытанняў, звязаных з кантрабандай і незаконнай міграцыяй”.
Прадстаўнікі Мінска адзначылі, што работа памежнага ведамства накіраваная на падтрыманне камфортных умоў перасячэння мяжы законапаслухмянымі грамадзянамі, развіццё транзітнага патэнцыялу, эканамічных і культурных сувязяў з усімі сумежнымі краінамі, у тым ліку і з Літвой.
“Звернута ўвага, што Літва ў аднабаковым парадку спыніла ўдзел у шэрагу міжнародных пагадненняў аб супрацоўніцтве ў памежнай сферы. Тым не менш, Дзяржаўны пагранічны камітэт Рэспублікі Беларусь пацвердзіў гатоўнасць да сумеснай работы ў выпадку аднаўлення паўнавартаснага і канструктыўнага дыялогу”, — гаворыцца ў рэлізе.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваУ Мінску педагагічны профіль адкрыты ў класах 80 школ, інжынерны — у 77Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа дзесяць месяцаў з дзяржпадтрымкай пабудавана на 5% менш жылля, чым за той жа леташні перыяд (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+