У Смаргонскім раёне на глыбіні 50 см патануў веласіпедыст

19 лістапада, Позірк. Пра ўтапленне мужчыны 1969 года ў Смаргонскім раёне паведаміла тэлерадыёкампанія “Гродна”.
Гэта адбылося 17 лістапада, цела знойдзена каля 14:35 у рацэ Драй жыхарамі аграгарадка Залессе.
Са спасылкай на відавочцаў паведамляецца, што “прыкладна а 14:00 грамадзяніна бачылі на ровары, ён ехаў у бок вёскі Зарудзічы ў стане алкагольнага ап’янення — віхляў па дарозе і неаднаразова падаў”.
“Паводле папярэдняй інфармацыі, паблізу музея-сядзібы Агінскага мужчына з’ехаў у раку. Цела было знойдзена тварам уніз у вадзе на адлегласці каля двух метраў ад берага. Глыбіня ў месцы выяўлення складала прыкладна 0,5 метра”, — адзначае рэгіянальны дзяржканал.
Па факце смерці мужчыны праводзіцца праверка, прызначаная судова-медыцынская экспертыза.
3 лістапада паведамлялася пра гібель у Кобрынскім раёне (Брэсцкая вобласць) мужчыны 1965 года нараджэння. Ён патануў у рацэ Мухавец на глыбіні 70 см.
На прэс-канферэнцыі ў Мінску 19 чэрвеня начальнік аддзела цэнтра вадалазна-выратавальнай службы рэспубліканскага атрада спецпрызначэння “ЗУБР” МНС Андрэй Войцік паведаміў, што з пачатку года да таго дня ад утаплення ў Беларусі загінула 108 чалавек (у тым ліку пяць дзяцей), за аналагічны перыяд 2024-га — 109 (таксама пяць).
10 чэрвеня афіцыйны прадстаўнік МНС Яўген Бараноўскі паведамляў, што з пачатку траўня 2025 года ў Беларусі патануў 31 чалавек. За аналагічны перыяд мінулага года пры купанні патанула 16 чалавек. Такую вялікую розніцу прадстаўнік ведамства звязваў у першую чаргу з умовамі надвор’я, якія “не дазволілі паўнавартасна адкрыць новы купальны сезон”.
16 ліпеня Следчы камітэт паведаміў, што з 1 траўня супрацоўнікі ведамства “выбывалі 44 разы па паведамленні пра ўтапленне людзей”, сярод загінулых — трое дзяцей.

- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулыя суткі суседнія краіны ЕС не зафіксавалі мігрантаў па-за пунктамі пропуску на мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Мінску і яшчэ на сямі метэастанцыях 9 снежня зафіксаваныя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаВосем банкаў абвясцілі аб новаўвядзеннях у працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаБеларусь на 3-м месцы ў ЕАЭС па росце цэн на сельгаспрадукцыю з пачатку 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаВыдаткі на вытворчасць прадукцыі ў гадавым вымярэнні павялічыліся ў трох рэгіёнах Беларусі — статкамітэтМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 6–9 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваПраз вясновыя замаразкі многія гаспадаркі страцілі ўвесь ураджай пладовых і ягадных культур — Белгідрамет (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню за амаль два гады Польшча ўжо тыдзень не фіксуе спроб нелегальнай міграцыі з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства