У 2024 годзе нарыхтаваны рэкордны аб’ём донарскай крыві — Мінздароўя
19 лістапада, Позірк. У 2024 годзе дасягнутыя рэкордныя паказчыкі нарыхтоўкі крыві і яе кампанентаў, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
Адзначаецца, што кроў летась здала больш за 102 тыс. донараў.
Паводле слоў дырэктара РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій Фёдара Карпенкі, за год кроў здавалася каля 360 тыс. разоў, нарыхтавана каля 270 тыс. літраў кампанентаў крыві.
“Усё выкарыстоўваецца для аказання медыцынскай дапамогі, таму што практычна штодня адбываецца больш за 1,5 тыс. пераліванняў крыві і яе кампанентаў. Гэта значыць пацыенты пры атрыманні палітраўм, пры правядзенні хіміятэрапіі, складаных кардыяхірургічных аперацый, пасля кесаравых сячэнняў штодня маюць патрэбу ў пераліванні. Донарскі ціхі подзвіг значны для грамадства. Кроў — не прадмет бізнесу, яна нідзе не прадаецца, толькі такой неабыякавай пазіцыяй донараў атрымоўваецца ратаваць жыцці іншым грамадзянам”, — сказаў Карпенка.
За 2023 год у Беларусі нарыхтавана 260 тыс. літраў кампанентаў крыві — на 7% больш, чым у 2022-м, паведамляла Мінздароўя. Кроў здалі больш за 110 тыс. донараў (у 2021 годзе 100 тыс., даных па 2022 годзе ў адкрытым доступе няма). Перапрацавана больш за 65 тон плазмы.
Паводле даных Мінздароўя, больш за 50 тыс. данацый крыві было праведзена на 700 прадпрыемствах у працоўны час. Пры гэтым выкарыстоўваўся “першы айчынны мабільны комплекс для забору крыві ў выязных умовах”.
Большасць донараў Беларусі, у адрозненне ад краін ЕС, здае кроў і яе кампаненты на платнай аснове. Цяпер за 450 мл крыві выплачваецца 176,4 рубля, за дзве дозы ізаімуннай плазмы, якая адпавядае вызначаным патрабаванням (750 мл), — 819 руб.
У дзень здачы донары вызваляюцца ад працы з захаваннем сярэдняга заробку. Калі кроў здаецца прама на працы і ў працоўны час, чалавек атрымлівае выхадны ў іншы дзень.
З верасня 2022 года ў Беларусі дзейнічаюць папраўкі, якія прадугледжваюць пераход да бязвыплатнага донарства. Акрамя таго, максімальны ўзрост донараў быў павялічаны з 60 да 65 гадоў.

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваШтучны інтэлект можа быць "дабрадзейным", лічыць супрацоўнік Інстытута філасофіі НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках дзесяці месяцаў Віцебская вобласць была аўтсайдарам па тэмпах развіцця сярод рэгіёнаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ Брэсцкай, Гомельскай і Гродзенскай абласцях за месяц палепшыліся паказчыкі росту ВРПМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 19 лістапада — 19 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка


