Палітвязнямі прызнаныя яшчэ чатыры чалавекі

19 лістапада, Позірк. Беларуская праваабарончая супольнасць 19 лістапада прызнала палітычнымі вязнямі яшчэ чатыры чалавекі, вынікае з сумеснай заявы, апублікаванай на сайце цэнтра “Вясна”.
Палітвязнямі прызнаныя Ілля Князеў, Ігар Шлома, Марына Марозава і Уладзімір Шамякін. Усе яны пераследуюцца паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
Праваабаронцы патрабуюць “неадкладна вызваліць названых палітвязняў”, а таксама “спыніць палітычныя рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян краіны”.
Акрамя “Вясны”, заяву падпісалі “Прававая ініцыятыва”, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі ПЭН, Human Constanta, Lawtrend, Беларускі дом правоў чалавека ім. Звозскава і Respect-Protect-Fulfill.
На 19 лістапада ў Беларусі 1.253 чалавекі, якіх адпаведная група праваабарончых арганізацый прызнае палітвязнямі. Рэальная колькасць людзей, якія падвергліся рэпрэсіям у той ці іншай форме, значна большая.

- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі склала амаль 60 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
