Ад пачатку 2025 года ў Літве затрымана 12 грамадзян Беларусі, што знаходзіліся ў вышуку

21 лістапада, Позірк. З пачатку 2025 года памежнікі Літвы затрымалі 739 чалавек, якіх літоўскія і замежныя праваахоўнікі шукалі за розныя злачынствы і правапарушэнні, сярод іх 12 грамадзян Беларусі, вынікае з інфармацыі на сайце Службы аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) гэтай балтыйскай дзяржавы.
Праведзены “Позіркам” аналіз паведамленняў памежнага ведамства паказаў, што пра траціну затрыманых беларусаў стала вядома на працягу гэтага месяца.
САДМ пачала публікаваць звесткі пра затрыманых асоб, што знаходзіліся ў вышуку, на пачатку года, аднак разбіўка па дзяржавах паходжання замежнікаў з’явілася толькі ўвесну. Так, у паведамленні 31 сакавіка фігуравала 5 грамадзян Беларусі, 30 красавіка — 6, 27 траўня — 7, 3 лістапада — 8, 17 лістапада — 10, 20 лістапада — 12.
Большасць затрыманых ад пачатку года — 639 — літоўскія грамадзяне.
Сярод 100 затрыманых замежнікаў, што знаходзіліся ў вышуку, беларусы складаюць 12%. Грамадзяне Расіі — 41% (41 чалавек), Вялікабрытаніі — 13% (13), Латвіі — 8% (8), Малдовы і Ірландыі — па 4% (па 4), Швецыі і Украіны — па 3% (па 3), Ізраіля, Таджыкістана, Украіны і Узбекістана — па 2% (па 2), іншых шасці краін — 6% (агулам 6).
У 2024 годзе затрымалі 767 такіх асоб, у тым ліку грамадзян Літвы — 705, Вялікабрытаніі — 19, Украіны — 16, Беларусі — 6, РФ — 4, Грузіі і Малдовы — па 3, Ірландыі — 2, а таксама 9 грамадзян з дзевяці іншых краін.
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19–20 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла чацвёртае месца па росце цэн за 10 месяцаў 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка

