Мінск 18:14

Два беларускія дальнабойшчыкі затрыманыя ў Польшчы за кіраванне ў нецвярозым стане

21 лістапада, Позірк. У Люблінскім ваяводстве за кіраванне транспартам у нецвярозым стане затрыманыя два беларускія дальнабойшчыкі, паведамляе польская паліцыя.

Адзначаецца, што грузавікі накіроўваліся да польскай мяжы. У 38-гадовага кіроўцы ўтрыманне алкаголю склала амаль 2 праміле, у 39-гадовага — больш за 1 праміле.

Беларусам прад’яўленыя абвінавачанні ў кіраванні аўтамабілем у стане алкагольнага ап’янення.

Паліцыя забрала ў мужчын грашовыя сродкі для пагашэння будучых штрафаў. Пры гэтым, як адзначаецца, затрыманым пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Гл. таксама:

Затрыманы на мяжы Літвы п’яны кіроўца цягача выязджаў з Беларусі цвярозым, сцвярджае мытня

Беларускія службы дазволілі перасекчы мяжу моцна п’янаму кіроўцу цягача, яго затрымалі на літоўскім баку

МУС паведаміла пра затрыманне кіроўцы са смяротнай дозай алкаголю ў крыві — 5,6 праміле

Падзяліцца: