Мінск 14:19

Ціханоўская абмеркавала з кіраўніцтвам МЗС Эстоніі падтрымку беларусаў і санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

Святлана Ціханоўская і кіраўнік МЗС Эстоніі Маргус Цахкна
Фота на старонцы беларускага дэмлідара ў сацсетцы Х

22 лістапада, Позірк. “Працяглая падтрымка беларускай апазіцыі”, а таксама “ўзмацненне санкцый супраць нелегітымна абранага лідара Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і яго рэжыму” абмяркоўвалася 21 лістапада на сустрэчах Святланы Ціханоўскай з кіраўніцтвам Міністэрства замежных спраў Эстоніі.

Паводле інфармацыі на сайце эстонскага знешнепалітычнага ведамства, з беларускім дэмакратычным лідарам сустракаліся кіраўнік МЗС Маргус Цахкна і яго намеснікі — Марцін Роджэр (па палітычных пытаннях) і Міна Лійна Лінд (па агульных пытаннях).

Цахкна, як адзначаецца, запэўніў Ціханаўскую, што Эстонія “паслядоўна працуе над тым, каб дадатковыя санкцыі былі ўжытыя да беларускага рэжыму, адначасова павялічваючы падтрымку дэмакратычных сіл краіны”. “Наш прыярытэт — даць магчымасць дэмсілам вярнуцца ў Беларусь і ініцыяваць там дэмакратычныя працэсы”, — падкрэсліў міністр.

На думку Таліна, рэжым Лукашэнкі “падтрымлівае агрэсію Расіі супраць Украіны праз розныя гібрыдныя дзеянні”.

“Эстонія вельмі сур’ёзна ставіцца да гібрыдных пагроз, — заявіў Рождэр. — Запуск паветраных шароў у паветраную прастору Літвы — яшчэ адзін прыклад паводзінаў беларускага рэжыму, якія мы ўжо назіралі раней. Мы выказваем поўную салідарнасць з Літвой, Польшчай і Латвіяй, якія найбольш пацярпелі ад беларускіх гібрыдных дзеянняў”.

У сваю чаргу Лінд заявіла, што Эстонія падтрымлівае патрабаванне па вызваленні ўсіх беларускіх палітвязняў, падкрэсліваючы пры гэтым, што мэта “не павінна дасягацца шляхам змякчэння санкцый”.

Галоўны дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка паведаміў “Позірку”, што Ціханоўская на сустрэчы з Цахкной падзякавала Эстоніі за “прынцыповую пазіцыю і салідарнасць, за арганізацыю беларуска-грузінска-эстонскага форуму ў Таліне, а таксама за працу спецпасланніцы па Беларусі Кармэн Лаус, якая знаходзіцца на штодзённай сувязі з беларускімі дэмакратычнымі сіламі”.

“Бакі абмеркавалі вынікі міністэрскай сустрэчы ў Бруселі (пасяджэння Савета кіраўнікоў МЗС краін ЕС 20 лістапада. — “Позірк”.), а таксама прапановы ЗША па спыненні вайны ва Украіне, — сказаў ён. — Ціханоўская адзначыла, што мірнае пагадненне павінна быць на ўмовах Украіны і з улікам інтарэсаў украінскага народа. Таксама абмеркавалі магчымыя наступствы рэалізацыі гэтага плана для Беларусі”.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: