Пасля саміту АДКБ у Кыргызстане Лукашэнка наведае Паўднёва-Усходнюю Азію, Блізкі Усход і Паўночную Афрыку

26 лістапада, Позірк. Аляксандр Лукашэнка 26 лістапада накіруецца ў Кыргызстан, дзе неўзабаве адбудзецца пасяджэнне Савета калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ), вынікае з інфармацыі неафіцыйнага тэлеграм-канала палітыка.
Адзначаецца, што ўдзельнікі саміту АДКБ 27 лістапада ў Бішкеку падвядуць вынікі дзейнасці ваенна-палітычнага блока ў міжсесійны перыяд, разгледзяць “праблемы міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі”.
Лукашэнка мае намер выказацца “па актуальных пытаннях забеспячэння калектыўнай бяспекі на еўразійскай прасторы”, пазначыць “кірункі, якія патрабуюць асаблівай увагі партнёраў”.
“У ліку дакументаў, якія трэба прыняць, — выніковая дэкларацыя Савета калектыўнай бяспекі, рашэнні, якія тычацца забеспячэння наяўнай дзейнасці арганізацыі, умацавання супрацы ў супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў і незаконнай міграцыі”, — гаворыцца ў паведамленні.
Запланаваная двухбаковая сустрэча Лукашэнкі з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.
Заяўлена, што пасля візіту ў Кыргызстан беларускі палітык “наведае шэраг краін далёкага замежжа” — у Паўднёва-Усходняй Азіі, на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы. Сцвярджаецца, што “запланаваная насычаная праграма, якая ўключае перагаворы на найвышэйшым узроўні і падпісанне міжнародных дакументаў”.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗапаволенне інфляцыі ў значнай меры абумоўленае паслабленнем ціску з боку цэн на імпарт — НацбанкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа пяць гадоў колькасць сірот і дзяцей без апекі бацькоў павялічылася на 26,3% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПетыцыю за дазвол прысвойваць замежнікам званне “Герой Украіны” за два дні падпісалі амаль 2 тыс. чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



