У “спіс тэрарыстаў” унесена яшчэ трое палітвязняў

28 лістапада, Позірк. Камітэт дзяржаўнай бяспекі дадаў у спіс “асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці”, яшчэ траіх чалавек. Апошняе прозвішча ў абноўленым пераліку, апублікаваным у адмысловым тэлеграм-канале КДБ 28 лістапада, фігуруе пад нумарам 1.529.
У пералік унесеныя асуджаныя паводле арт. 130 КК (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы) Валерый Грыгоніс, Уладзімір Кушнер і Аляксандр Ваўчок (таксама паводле арт. 361 — “заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, скіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы”).
Усе гэтыя людзі фігуруюць у спісе палітвязняў на сайце праваабарончага цэнтру “Вясна”.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, Мінскі гарадскі суд прызнаў Грыгоніса вінаватым не толькі паводле ч. 1 арт. 130, але таксама паводле ч. 1 арт. 368 (абраза прэзідэнта, у тым ліку таго, які спыніў выкананне сваіх паўнамоцтваў) і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады). Калі быў суд і які менавіта вынесены прыгавор, невядома.
Той жа суд, паводле звестак “Вясны”, у жніўні 2025 года прыгаварыў Кушнера да 2 гадоў пазбаўлення волі, прызнаўшы вінаватым не толькі паводле арт. 130, але і паводле ч. 1 арт. 368. Адзначаецца, што падставай для крымінальнага пераследу стаў каментарый пра Украіну, напісаны ў 2022 годзе.
Ваўчок, паводле звестак праваабаронцаў, на падставе рашэння Мінгарсуда прызнаны вінаватым не толькі паводле арт. 130 і арт. 361, але і паводле арт. 368. Няма інфармацыі пра тое, калі быў суд, які вынесены вырак, а таксама дзе цяпер утрымліваецца мужчына.
Грыгоніс быў унесены ў спіс “асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”, 17 кастрычніка 2025 года, Кушнер і Ваўчок — 31 кастрычніка.
Абвешчаным “тэрарыстамі” зняволеным сярод іншага забаронена атрымліваць грашовыя пераводы.

- Палітыка
- ГрамадстваЗа два гады ў Беларусі зменшылася доля ВІЧ-інфікаваных, якія атрымліваюць лячэннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаНаяўныя рэсурсы хатніх гаспадарак за квартал павялічыліся на 4,5% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія два дні ў Беларусі зафіксавана 11 рэкордаў цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства


