З М’янмы Лукашэнка накіраваўся ў Аман

28 лістапада, Позірк. Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з працоўным візітам у Аман, паведаміла 28 лістапада яго прэс-служба.
Запланаваныя перагаворы з султанам Хайсамам бін Тарыкам аль Саідам.
Візіт, як адзначаецца, дасць магчымасць “прадметна абмеркаваць практычныя крокі ў развіццё раней дасягнутых дамоўленасцей і рэалізацыі сумесных праектаў у розных сферах”.
Сцвярджаецца, што ўзаемадзеянне Беларусі і Амана апошнім часам “значна актывізавалася, у тым ліку дзякуючы абмену візітамі, які адбыўся раней”.
Лукашэнка вылецеў у Аман з М’янмы, куды прыбыў з двухдзённым афіцыйным візітам 27 лістапада — адразу ж пасля саміту Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, што прайшоў у Кыргызстане. Паведамлялася, што далей ён мае намер наведаць краіны Блізкага Усходу, Паўночнай Афрыкі.
Беларусь “з вялікай павагай назірае за высокімі дасягненнямі Амана і гатовая зрабіць свой унёсак дзеля яго прагрэсу”, заявіў Лукашэнка 20 лістапада, віншуючы султана Амана і народ яго краіны з Нацыянальным днём.
У рамках кастрычніцкага візіту султана Амана ў Мінск быў заключаны двухбаковы мемарандум аб супрацы па будаўніцтве ў Беларусі цэлюлозна-кардоннага камбіната. Мяркуецца, што агульны аб’ём інвестыцый у гэтым праекце складзе каля 1,4 млрд долараў, магутнасць прадпрыемства чакаецца на ўзроўні каля 800 тыс. т прадукцыі на год.
Па выніках яго перагавораў з Лукашэнкам таксама былі падпісаныя дарожная карта па развіцці двухбаковай супрацы паміж Беларуссю і Аманам, міжурадавыя пагадненні аб узаемным скасаванні віз і аб міжнародных аўтамабільных перавозках.
Паміж вярхоўнымі судамі дзвюх краін заключаны мемарандум аб узаемаразуменні, паміж РНПЦ анкалогіі і медрадыялогіі імя Аляксандрава і Нацыянальным анкалагічным цэнтрам Амана пры ўніверсітэце Султана Кабуса — мемарандум аб узаемаразуменні ў галіне абмену навуковым, медыцынскім і даследчым досведам, паміж профільнымі міністэрствамі дзвюх дзяржаў — мемарандум аб узаемаразуменні ў галіне сельскай гаспадаркі, жывёлагадоўлі, рыбалоўства і харчавання.
Лукашэнка знаходзіўся ў Амане з працоўным візітам у снежні 2024 года. На сустрэчы з султанам ён абмяркоўваў “стан і перспектывы развіцця стасункаў”.
- ЭканомікаУ "Беллегпраме" назвалі вытворчасць спецадзення і абутку новай нішай для галіновых прадпрыемстваўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры месяцы ў Беларусі было звольнена на 7,9% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах вырасла за год на 11,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаІмпартаёмістасць ВУП у першым квартале скарацілася на 7,3 працэнтнага пунктаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

