Мытня адсправаздачылася аб спыненні вывазу за мяжу “радавой іконы дынастыі Раманавых”

28 лістапада, Позірк. Аб перадачы Брэсцкай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы рукапіснай іконы “Божая Маці Фёдараўская” паведаміў 28 лістапада Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК).
Адзначаецца, што ікона была затрыманая брэсцкімі мытнікамі “пры незаконным перамяшчэнні праз мяжу”. Паводле рашэння суда канфіскаваная ў даход дзяржавы.
ДМК заяўляе, што “святыня з’яўляецца радавой іконай дынастыі Раманавых і лічыцца ахоўніцай сямейнага дабрабыту і мацярынства”.
Паводле даных ведамства, за апошнія пяць гадоў Брэсцкай мытняй канфіскавана больш за 2.300 прадметаў гісторыка-культурнай каштоўнасці (карціны, статуэткі, срэбны посуд, аблігацыі, іконы), якія перамяшчаліся праз мытную мяжу з парушэннямі заканадаўства. Каштоўнасці перададзены ў 12 музеяў і Брэсцкую епархію БПЦ.

- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка

