Лік беларусаў, застрахаваных у польскай сістэме ZUS для пенсіі і на выпадак інваліднасці, за 21 месяц вырас больш як на 9 тыс.

29 лістапада, Позірк. Колькасць грамадзян Беларусі, зарэгістраваных у сістэме сацыяльнага страхавання Польшчы (ZUS) для пенсіі і на выпадак інваліднасці, за 21 месяц павялічылася на 9.322 (+7,22%) — з 129.122 на 31 студзеня 2024 года да 138.444 на 31 кастрычніка 2025-га, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных ZUS.
Паводле інфармацыі прэс-службы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), 28 лістапада ў Варшаве адбылася інфармацыйная імпрэза для беларускіх грамадзян, якія пражываюць у Польшчы, прысвечаная пытанням пенсіі і сацыяльных выплат. На сустрэчы, ініцыяванай намеснікам кіраўніцы АПК, кіраўніком Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Паўлам Латушкам і арганізаванай НАУ сумесна з ZUS і Міністэрствам сям’і, працы і сацпалітыкі Польшчы, сабралася некалькі дзясяткаў беларусаў. Тыя, хто не змог прысутнічаць, даслалі дзясяткі пытанняў па тэме.
Прадстаўнікі ZUS сярод іншага распавялі прысутным, што для атрымання статусу пенсіянера ў Польшчы трэба хаця б адзін раз зрабіць страхавы ўнёсак; што пенсія прызначаецца пры дасягненні вызначанага польскім заканадаўствам узросту (для жанчын — 60, мужчын — 65), нават калі ў Беларусі чалавек ужо быў прызнаны пенсіянерам; што на перавод беларускай пенсіі на польскі рахунак могуць прэтэндаваць толькі грамадзяне, якія стала жывуць у Польшчы, ды інш.
Паводле даных Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы, ад 200 да 500 тыс. чалавек пакінула Беларусь пасля падзей жніўня 2020 года. Упраўленне вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека называла меншую лічбу — 100 тыс. У лютаўскім дакладзе Групы незалежных экспертаў ААН па становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі гаварылася, што з краіны за гэты час магло з’ехаць да 600 тыс. грамадзян.
Падрабязнасці дастуаныя падпісчыкам “Позірк+”



- ГрамадстваДа ўплыву чалавека найбольш схільныя водныя аб'екты ў басейнах Заходняга Буга, Дняпра і Прыпяці — МінпрыродыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваКаля паловы станцый абезжалезвання вады, што дзейнічаюць у Беларусі, пабудавана за папярэднія 5 гадоў — "Белводаканал"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваАд пачатку 2000-х гадоў у Беларусі стала ўдвая менш грамадскіх калодзежаў — спецыяліст цэнтра гігіеныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУзаемадзеянне па ахове агульных рэк прыпыненае з усімі суседзямі, акрамя Расіі — прадстаўніца МінпрыродыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа 18 гадоў пакупніцкая здольнасць сярэдняга заробку ў пераліку на золата скарацілася ўтрая — дырэктар "Крышталя" (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ 2025 годзе ў Мінску прададзена на 21% менш жылля, чым у 2024-м (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦэлы тыдзень не фіксуюцца спробы нелегальна перасекчы мяжу ЕС з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаПрадпрыемствы "Белдзяржхарчпрама" пастаўляюць прадукты ў паўсотні краін, сярод найбольш экспартаванага — цукар, дрожджы, алкагольМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства