Літва пакуль не разглядае магчымасці паўторнага закрыцця мяжы з Беларуссю

1 снежня, Позірк. Нягледзячы на тое, што з тэрыторыі Беларусі працягваюць прылятаць метэазонды, з прычыны чаго адбываюцца перабоі ў працы Вільнюскага аэрапорта, урад Літвы пакуль не разглядае магчымасць закрыць мяжу ў якасці меры ў адказ.
Разам з тым такое рашэнне можа быць прынятае ў будучыні, паведамілі 1 снежня літоўскія СМІ са спасылкай на намесніка міністра ўнутраных спраў Вайдотаса Якштаса.
“Ідэя [закрыць мяжу] заўсёды прысутнічае. Пакуль мы дакладна не плануем закрываць мяжу, бо, як відаць, гэта было б хутчэй сродкам дыпламатычнага ўздзеяння, якое кардынальна праблему не вырашае”, — заявіў чыноўнік журналістам.
Паводле слоў намесніка міністра, толькі за ноч нядзелі было зафіксавана 57 выпадкаў прылёту паветраных шароў з кантрабандай. “Нам трэба шукаць іншыя сродкі, якія дапамаглі б дасягнуць выніку, але мы ніколі не выключаем усіх магчымасцей”, — запэўніў ён.
Міністэрства эканомікі і інавацый Літвы паведаміла 1 снежня, што кампаніі IT Logika, Teltonika і Dangaus ļūdis прадставілі “лепшыя тэхналагічныя рашэнні” па барацьбе з кантрабандай з дапамогай аэрастатаў і атрымаюць фінансаванне ў памеры 1 млн еўра.
Паводле меркавання Якштаса, гэтая мера дапаможа вырашыць праблему ў доўгатэрміновай перспектыве.
Як раней паведамляў “Позірк”, 30 лістапада стала вядома пра чарговыя “часовыя абмежаванні паветранай прасторы” над аэрапортам Вільнюса.
Пасля аднаўлення працы памежных пераходаў Літва ўжо пяць разоў прыпыняла працу аэрапорта ў Вільнюсе праз новыя метэазондаў, якія ўрываліся ў паветраную прастору краіны з тэрыторыі Беларусі.
Напрыканцы кастрычніка Вільнюс закрыў пункты пропуску Мядзінінкай (з беларускага боку — Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі), дамагаючыся такім чынам рэакцыі Мінска на масавы прылёт з Беларусі паветраных шароў з кантрабандай, якія перашкаджалі ў тым ліку грамадзянскай авіяцыі Літвы.
Пагранпераходы аднавілі працу 20 лістапада. За тры тыдні, пакуль яны былі закрытыя, рэжым Лукашэнкі паспеў пастрожыць правілы знаходжання ў краіне літоўскага грузавога транспарту, увязаўшы іх з працай пунктаў пропуску. У Беларусі захрасла каля 1,3 тыс. зарэгістраваных у Літве грузавікоў, якія не могуць выехаць з краіны нават пры адкрытай мяжы.
Пры гэтым Мінск настойвае, што далейшыя перамовы з Вільнюсам па гэтым пытанні маюць весціся на палітычным узроўні, Літва (прынамсі публічна) спрабуе пазбегнуць гэтага. Такія кантакты, на думку ўладаў балтыйскай дзяржавы, будуць азначаць легітымацыю беларускага рэжыму.

- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаВальфовіч адсправаздачыўся аб завяршэнні першага этапу праверкі боегатоўнасці па распараджэнні ЛукашэнкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 2 лютага — 30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаЗа 2025 год банкі ў Беларусі павялічылі прыбытак амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла на 12% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 2025 год працэнтныя стаўкі па крэдытах выраслі на 0,61 п.п. — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць дзяржсектара па крэдытах за год вырасла ў 10 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка

