З 2020 года сама меней 9.185 чалавек зазнала палітычны крымінальны пераслед, асуджана звыш 85% — “Вясна”

6 снежня, Позірк. Сама меней 9.185 чалавек зазнала палітычны крымінальны пераслед у Беларусі з 2020 года, гаворыцца ў падрыхтаванай праваабарончым цэнтрам “Вясна” справаздачы пра сітуацыю з правамі чалавека за лістапад 2025-га.
Адзначаецца, што ў дачыненні да 7.840 як найменей вынесеныя палітычна матываваныя выракі (з улікам 37 накіраваных на прымусовае псіхіятрычнае лячэнне). Такім чынам асуджана мінімум 85,4% асоб, што трапілі пад такі пераслед.
За лістапад праваабаронцы прызналі палітвязнямі 33 чалавекі, агульная колькасць на канец месяца склала 1.222 (сярод іх 199 жанчын). “Агулам з траўня 2020 года рашэнні пра прызнанне палітвязнямі прымаліся ў дачыненні да 4.288 чалавек, — гаворыцца ў дакуменце. — 3.066 чалавек, з якіх 623 жанчыны, ужо знаходзяцца на волі ў сувязі з адбыццём тэрміну, вызваленнем ад пакарання або ў сувязі са зменай меры стрымання”.
На 4 лістапада праваабаронцам было вядома як найменей пра 182 палітвязні ў “асабліва ўразлівым становішчы, несумяшчальным са знаходжаннем у няволі”. Сярод іх людзі з цяжкімі захворваннямі (66), шматдзетныя, асобы “з сямейнымі цяжкасцямі або на прымусовым псіхіятрычным лячэнні”.
“Таксама ў гэтую колькасць уваходзяць палітвязні, якія дыскрымінуюцца па розных падставах: знаходзяцца ў стане інкамунікада, не выходзяць з-за кратаў, нават нягледзячы на тое, што першапачатковы тэрмін іх пакарання скончыўся”, — адзначана ў справаздачы.

- Грамадства
- Грамадства2 жніўня ў трох гарадах Гомельскай вобласці зафіксаваныя тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 3 жніўня — 4 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў ліпені знізіўся на 0,5%, з пачатку года — на 1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ ліпені Польшча зафіксавала рэкордную з пачатку 2026 года колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаУрад Грузіі лічыць беларускага праваабаронцу Кісляка пагрозай нацбяспецы і просіць Камітэт ААН па правах чалавека адхіліць яго скаргу на адмову ў прытулку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства1 жніўня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня 90-гадовай даўніны, Гідрамет папярэджвае аб працягу спякоты, моцных ліўнях і градзе (абноўлена, падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаУ другім квартале 2026 года грузінскія ўлады выслалі 16 беларускіх грамадзян — новы рэкорд (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

