Урач-палітвязень Андрэй Любецкі асуджаны за “злоснае непадпарадкаванне” турэмнай адміністрацыі

7 снежня, Позірк. 50-гадовы сківічна-тварны хірург, палітвязень Андэй Любецкі асуджаны паводле арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі).
Інфармацыя пра гэта змяшчаецца на сайце праваабарончага цэнтра “Вясна”.
Прысуд вынесены ўвосень 2025 года. Які тэрмін пакарання прызначаны мужчыну, праваабаронцам невядома.
Андрэя Любецкага затрымалі 4 траўня 2021 года.
18 красавіка 2022 года Мінскі гарадскі суд (суддзя Святлана Чарапанава) прыгаварыў яго да пяці гадоў калоніі агульнага рэжыму паводле ч. 1 арт. 342 (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 1 арт. 130 (распальванне варожасці), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), ч. 1 і 2 арт. 368 (абраза прэзідэнта) КК.
Суд таксама абавязаў мужчыну выплаціць 2.000 рублёў у якасці кампенсацыі маральнай шкоды намесніку міністра ўнутраных спраў Мікалаю Карпенкову.
Згодна з матэрыяламі справы, Любецкі апублікаваў у сацсетках інфармацыю, якая “па сваім змесце была наўмысна накіраваная на распальванне сацыяльнай варожасці і варажнечы па прыкмеце прафесійнай прыналежнасці, якая тычыцца супрацоўнікаў праваахоўных органаў, дзяржаўных служачых, прадстаўнікоў улады і грамадскасці, якія актыўна выступаюць за захаванне правапарадку і захаванне дзеючага дзяржаўнага канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь”.
Акрамя таго, абвінавачванне сцвярджала, што ўрач заклікаў не аказваць меддапамогу супрацоўнікам міліцыі і членам іх сем’яў, а таксама “не саромеючыся ў выразах, публічна абражаў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і супрацоўнікаў праваахоўных органаў”.
Паводле даных следства, мужчына не менш за восем разоў прымаў удзел у “несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах”, якія праходзілі ў 2020–2021 гадах на тэрыторыі Мінска.
Любецкі ўнесены ў спісы “экстрэмістаў” і “тэрарыстаў”.
Паводле звестак праваабаронцаў, адбываў пакаранне ў бабруйскай калоніі № 2 (Магілёўская вобласць), адкуль улетку 2024 года быў пераведзены да канца тэрміну зняволення ў турму № 8 (Жодзіна, Мінская вобласць).
Андрэй Любецкі 18 гадоў адпрацаваў у сталічнай дзіцячай бальніцы № 4 сківічна-тварным хірургам. Быў валанцёрам каля ізалятара ў 1-м завулку Акрэсціна. З жонкай Наталляй гадаваў чацвярых дзяцей.
Неўзабаве пасля затрымання ўрача яго сям’я пакінула Беларусь. Рашэнне з’ехаць было прынятае пасля таго, як імя Любецкай прагучала на тэлебачанні — яе абвінавацілі ў перадачы нейкіх сакрэтных дакументаў былому супрацоўніку спецпадраздзялення “Алмаз” Ігару Макару, які перайшоў на бок апазіцыі.
Паводле звестак “Вясны”, на 25 ліпеня 2025 года як мінімум 110 беларускіх палітвязняў пераводзілася на турэмны рэжым і яшчэ 68 было асуджана паводле арт. 411 КК.
“З практыкі вынікае, што тэрмін пакарання палітычнага зняволенага залежыць не толькі ад прыгавора суда, але і ад жадання супрацоўнікаў МУС як мага больш пагоршыць умовы адбыцця тэрміну, у тым ліку і падоўжыць яго”, — адзначаў юрыст праваабарончага цэнтра Павел Сапелка.

- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва восьмы дзень не фіксуе спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 7 снежня 2025 года — 1 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская ў Інсбруку заклікала Еўропу інвеставаць ў беларускія незалежныя СМІ, праваабарончыя і культурніцкія ініцыятывы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


