Bank Polski заблакуе карты толькі тых беларусаў без ДНЖ, хто адкрыў рахунак 24 кастрычніка 2025 года і пазней
9 снежня, Позірк. PKO Bank Polski просіць прад’явіць дзейныя дазволы на жыхарства (ДНЖ) у Польшчы тых, хто адкрыў рахункі 24 кастрычніка 2025 года і пазней, гаворыцца ў паведамленні аднаго з буйных польскіх банкаў.
Адзначаецца, што ў адваротным выпадку з 11 снежня магчымыя блакіроўкі карт, анлайн-сервісаў IKO/iPKO/iPKO Biznes і BLIK. Абслугоўванне ў аддзяленнях банка па-ранейшаму будзе ажыццяўляцца.
Для іншых кліентаў ніякіх зменаў не прадугледжана.
Карты, адкрытыя пасля 24 кастрычніка і пазней, будуць заблакаваныя на падставе новых уведзеных санкцый Еўрапейскага саюза ў дачыненні да Беларусі, а менавіта ў сувязі з новымі прававымі нормамі, якія пачалі дзейнічаць у гэты дзень.
У 19-ы санкцыйны пакет ЕС супраць Расіі былі дададзеныя таксама тры беларускія банкі, вынікае з дакумента, апублікаванага 23 кастрычніка ў афіцыйным часопісе ЕС.
У санкцыйны спіс патрапілі “Альфа-Банк (Беларусь)”, “Сбер Банк (Беларусь)”, “Банк ВТБ (Беларусь)”. Санкцыі ў дачыненні гэтых арганізацый пачалі дзейнічаць 2 снежня.
У абноўленым пераліку фігуруюць яшчэ дзве беларускіх фінансава-крэдытных установы — Банк “БелВЭБ” і “Белгазпромбанк”, якія трапілі пад абмежавальныя захады лютым гэтага года.
Згодна з абмежавальнымі захадамі, “забаронена наўпрост ці ўскосна ўдзельнічаць у любых здзелках з юрыдычнай асобай, арганізацыяй або органам”, унесеным у санкцыйны спіс.
9 снежня стала вядома, што зварот у Камісію фінансавага нагляду (KNF) Польшчы з просьбай растлумачыць сітуацыю з блакіроўкай польскімі банкамі мабільных дадаткаў беларусам, якія знаходзяцца на польскай тэрыторыі без дзейнага ДНЖ, накіраваў намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.
Паводле прэс-службы палітыка, 4 снежня Латушка таксама звярнуўся да кіраўніцтва PKO Bank Polski з просьбай аб сустрэчы, каб абмеркаваць сітуацыю, што ўзнікла.
На думку Латушкі, тое, што банкаўскія ўстановы Польшчы адмаўляюцца абслугоўваць рахункі грамадзян Беларусі без ДНЖ, спасылаючыся на санкцыі Еўрасаюза, з’яўляецца “неабгрунтаваным і празмерным выкананнем банкаўскіх патрабаванняў <…> і не можа служыць падставай для захадаў па блакіроўцы мабільных дадаткаў (рахункаў) грамадзян Беларусі, якія легальна знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы”.
Адзначаецца, што палітык таксама накіраваў звароты фінансаваму амбудсмену Польшчы, Еўрапейскай службе знешніх дзеянняў і Генеральнаму дырэктарату па фінансавай стабільнасці, фінансавым паслугам і рынкам капіталу Еўракамісіі.
У зваротах палітык паясніў, што “тысячы грамадзян Беларусі легальна знаходзяцца ў Польшчы і знаходзяцца ў чаканні далейшай легалізацыі на падставе віду на жыхарства”. Легальнасць іх знаходжання вынікае з артыкула 108 закона пра замежнікаў: “Знаходжанне замежніка на тэрыторыі Рэспублікі Польшча лічыцца легальным з дня падачы заявы да дня, калі рашэнне па справе аб наданні дазволу на часовае знаходжанне стане канчатковым”.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню за амаль два гады Польшча ўжо тыдзень не фіксуе спроб нелегальнай міграцыі з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаРуднік: За апошнія пяць гадоў змяніліся стылістыка, фарматы, якасць і тэмы, з якімі працуе беларуская прапаганда (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваСярэдняя тэмпература восенню 2025 года перавысіла норму на 1,6 градуса — Белгідрамет (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваДа канца працоўнага тыдня захаваецца цёплае надвор'е, у выхадныя чакаецца рэзкае пахаладанне — Белгідрамет (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПры ўдзеле Ціханоўскай у Фларэнцыі адкрыўся Цэнтр беларускай супольнасці, будзе адкрыты прытулак для палітуцекачоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка


