Мінск 02:11

Праз вясновыя замаразкі многія гаспадаркі страцілі ўвесь ураджай пладовых і ягадных культур — Белгідрамет

Ілюстрацыя: pixabay.com

9 снежня, Позірк. “Сёлета ў нас на тэрыторыі рэспублікі былі даволі складаныя ўмовы для росту сельскагаспадарчых культур”, — заявіла начальнік службы гідралогіі і аграметэаралогіі Белгідрамета Кацярына Істоміна на прэс-канферэнцыі 9 снежня.

“Мы памятаем працяглае пахаладанне ў веснавы перыяд, якое прывяло, на жаль, да вельмі вялікіх страт пладовых, ягадных культур. Шмат якія гаспадаркі да 100% страцілі ўраджай, таму, на жаль, веснавыя замаразкі вельмі неспрыяльна паўплывалі на рост вельмі важнай і смачнай для нас гародніны і садавіны”, — заявіла прадстаўніца Белгідрамета.

Іншыя падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+” (калі спасылка не працуе, карыстайцеся, калі ласка, гэтай)

Падзяліцца: