Больш за ўсё карупцыйных злачынстваў здзяйсняецца ў АПК — Генпракуратура
11 снежня, Позірк. Найбольш схільнай да карупцыйных з’яў у Беларусі з’яўляецца сфера сельскай гаспадаркі, у якой здзяйсняецца прыкладна кожнае пятае адпаведнае злачынства, заявіў у інтэрв’ю “Першаму інфармацыйнаму” тэлеканалу старшы пракурор па асаблівых даручэннях Упраўлення па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Генеральнай пракуратуры Арцём Ігнаценка.
Паводле яго, 16-18% карупцыйных злачынстваў учыняецца ў галіне прамысловасці, прыкладна па 10% прыпадае на долю транспарту і будаўніцтва.
Назіраецца тэндэнцыя зніжэння колькасці ўлічаных карупцыйных злачынстваў, сказаў Ігнаценка: 1.031 у 2024 годзе супраць больш як 1,6 тыс. у 2015-м.
Прычынамі гэтага пракурор лічыць рост якасці дзяржаўных паслуг, якія прадастаўляюцца насельніцтву, павышэнне эфектыўнасці кіравання дзяржмаёмасцю і бюджэтнымі сродкамі.
Прадстаўнік нагляднага органа паведаміў, што з 2021 года, калі была заканадаўча ўведзена адміністрацыйная адказнасць за карупцыю для юрыдычных асоб, да яе было прыцягнута больш за 150 суб’ектаў гаспадарання. Апроч непасрэдных штрафных санкцый (дасягаюць 200% ад сумы хабару), яны адхіляюцца ад удзелу ў дзяржаўных закупках. Таксама, паводле яго слоў, разглядаецца пытанне вядзення рэестра “карумпаваных прадпрыемстваў”.
“Асобныя станоўчыя тэндэнцыі” ў дынаміцы выяўлення карупцыйных злачынстваў у бягучым годзе “аб’ектыўна страчаны”, заявіў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў на пасяджэнні калегіі МУС 26 верасня. Чыноўнік раскрытыкаваў шэраг тэрытарыяльных падраздзяленняў па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю.
Паводле яго, МУС перайшло ад “бытавых” хабараў да выяўлення і спынення схем сістэмнай “дзелавой” карупцыі, больш актыўна выкарыстоўваецца інструментарый аператыўна-вышуковай прафілактыкі.
Намеснік міністра — начальнік крымінальнай міліцыі Генадзь Казакевіч паведаміў, што з пачатку 2025 года спынена 22 схемы, звязаныя з сістэмнай “дзелавой” карупцыяй, у якіх удзельнічалі 114 фігурантаў, з іх 92 — хабараатрымальнікі. У сем такіх схем былі ўцягнуты службовыя асобы сельгаспрадпрыемстваў.
Паводле даных Вярхоўнага суда, якія раней прыводзіў “Позірк”, у студзені — чэрвені 2025 года за ўчыненне карупцыйных злачынстваў асуджана 304 чалавекі — на 7,3% менш, чым за той жа перыяд 2024-га (328). З іх 84 прыгавораны да пазбаўлення волі.
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва і Польшча зафіксавалі першых пасля працяглага перапынку мігрантаў на сваіх межах з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваМінулым днём на беларускіх метэастанцыях зафіксавана амаль 20 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка


