ЕС не мае выразнай стратэгіі развіцця стасункаў з Беларуссю — Шрайбман

13 снежня, Позірк. Еўрапейскі саюз не мае выразнай стратэгіі развіцця стасункаў з Беларуссю і іншымі адносна невялікімі краінамі, калі яны самі не імкнуцца стаць членамі ЕС. Пра гэта заявіў палітычны аналітык Арцём Шрайбман на канферэнцыі “Беларусь у цені “рускага свету“: выклікі і адказ грамадзянскай супольнасці“ ў Варшаве 12 снежня.
Ён патлумачыў, што пад стратэгіяй разумее доўгатэрміновую лінію паводзін на шляху да канкрэтных мэтаў з улікам магчымасцяў і рэсурсаў.
ЕС, на думку Шрайбмана, “не мае інстытуцыйнай магчымасці выбудоўваць стасункі з такімі краінамі”. У выніку яны трапляюць у своеасаблівую “шэрую зону“ дзяржаў, з якімі саюз “не ведае што рабіць“, таму “асуджаныя на досыць рэактыўную, а не стратэгічную палітыку Еўрасаюза“.
Шрайбман лічыць, што, паколькі ЕС у свой час ствараўся як эканамічная, а не палітычная супольнасць, дзе неабходны кансэнсус па ключавых пытаннях, у яго няма здольнасці хутка рэагаваць на змяненне сітуацыі, на “знешнія раздражняльнікі“, якая ёсць у асобных дзяржаў, такіх, як, напрыклад, ЗША. Паводле яго слоў, не толькі палітыка, у прыватнасці Польшчы, але нават Ватыкана можа быць нашмат больш гнуткай і адаптыўнай, праактыўнай за палітыку ЕС.
“Чакаючы ад ЕС такой жа актыўнасці, як ад ЗША і Расіі, мы перакладаем на яго тое, што не закладвалася ў яго дызайн, гэта прыкладна тое ж, што патрабаваць ад мікрахвалёўкі памыць вопратку“, — прывёў паралель аналітык.
Таксама ў Еўрасаюзе, паводле яго слоў, няма бюракратычнага механізму, які б адказваў за выпрацоўку стратэгіі ў адносінах да Беларусі, паколькі стасункі з ёй не разглядаюцца Бруселем як прыярытэтныя. У выніку, адзначыў аналітык, дамінуе “сумесь інэрцыі і рэакцыі“.
Працяг тэкста даступны падпісчыкам “Позірк+” (калі спасылка не працуе, карыстайцеся, калі ласка, гэтай)

- Эканоміка
- Бяспека, ГрамадстваНовыя праграмы ў галіне метэаралогіі ў рамках Саюзнай дзяржавы не падтрыманыя — прадстаўнік БелгідраметаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе Белгідрамет выдаў 143 папярэджанні аб неспрыяльных метэаз'явах, інфармаванне стала ранейшым на 27 хвілін (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе Белгідрамет увёў у эксплуатацыю пяць новых метэастанцый, у 2026-м збіраецца пабудаваць яшчэ пяць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы за 2025 год падаражэлі на 13%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 12 студзеня — 18 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
