Вызваленым палітвязням за 10 гадзін сабрана больш за 200 тыс. еўра

14 снежня, Позірк. 204,6 тыс. еўра за 10 гадзін ахвяравана вызваленым 13 снежня палітзняволеным.
Збор абвясціў фонд салідарнасці BySol. Першапачатковая сума 123 тыс. еўра, або па 1 тыс. на кожнага вязня.
“Людзей пасля многіх гадоў турмы выціскаюць за межы краіны, дзе яны ў бліжэйшы час сутыкнуцца з праблемамі эміграцыю. <…> Усе сабраныя сродкі мы падзелім пароўну паміж вызваленымі, каб падтрымаць іх у першыя, самыя цяжкія дні эміграцыі”, — гаварылася ў тлумачальнай запісцы фонду.
Было абвешчана, што збор будзе доўжыцца да 31 снежня. Сродкі, не запатрабаваныя да 1 красавіка 2026 года, будуць аддадзены тым, хто з гэтай групы звярнуўся па дапамогу.
BySol паведаміў, што не спаганяе камісіі, “аднак сума выплат можа быць некалькі менш — за кошт камісій аплатнай сістэмы і банкаўскіх камісій“.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ сакавіку Літва прадаставіла статус уцекача траім грамадзянам Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства



