Пашкоджаная выбухам частка гомельскага шматпавярховіка будзе дэмантаваная

18 снежня, Позірк. Пра пачатак дэмантажу верхніх паверхаў пашкоджанага пад’езда дома па вуліцы Косарава ў Гомелі паведаміў намеснік старшыні аблвыканкама Андрэй Бараноўскі.
Рашэнне прынятае на пасяджэнні штаба па ліквідацыі наступстваў здарэння, адзначаецца ў тэлеграм-канале Гомельскага аблвыканкама.
“[На пасяджэнні] абмяркоўваліся пытанні маёмаснага, тэхнічнага і тэхналагічнага характару, на парадку дня і спосабы рэальнай дапамогі людзям. На кантролі застаюцца пытанні па кампенсацыйных выплатах, разгляду варыянтаў па прадастаўленні сацыяльнага, арэнднага жылля, іншыя законныя алгарытмы”, — гаворыцца ў паведамленні.
“Неабходна папрацаваць з кожным чалавекам, даведацца, якая дапамога і падтрымка ім патрэбная цяпер. Галоўнае для нас — людзі. І яны павінны разумець, што не засталіся сам-насам з гэтай сітуацыяй. Тэхнічныя моманты вырашым паступова”, — сказаў Бараноўскі.
Адзначаецца, што таксама неабходна “вызначыцца з месцам вывазу рэчаў, тэхнікі, каб вызваліць памяшканні і прыступіць да работ па канструктыве будынка”. Акрамя гэтага, “павінна быць праведзена ацэнка маёмасці грамадзян”.
Пра “выбух газапаветранай сумесі ў кватэры на сёмым паверсе дзесяціпавярховага панэльнага жылога дома ў Гомелі па вул. Косарава, 3” паведаміла ў сутачнай зводцы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
“У выніку выбуху адбылося абвальванне пліт перакрыццяў жылых пакояў з восьмага па шосты паверхі, пашкоджаная вонкавая сценавая панэль дома”, — гаворыцца ў зводцы.
З кватэр пад’езда эвакуявана 9 чалавек.
“Кіналагічнымі разлікамі Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння “ЗУБР” праводзіліся работы па пошуку магчымых пацярпелых. Арганізавана адсяленне жыхароў трэцяга (аварыйнага) пад’езда, па выніках абследавання кватэры і двух іншых пад’ездаў дома прыдатныя для далейшага пражывання”, — удакладняе ведамства.
Адзначаецца, што “месцазнаходжанне аднаго жыхара з кватэры на шостым паверсе высвятляецца”.
Праведзеныя работы па ўмацаванні пашкоджаных канструкцый, заяўляецца ў зводцы. Псіхолагі “аказвалі дапамогу жыхарам дома”.
Пры гэтым у сваім тэлеграм-канале МНС паведаміла, што па выніках праведзеных работ “жывых людзей пад заваламі не выяўлена“.
Прычына здарэння высвятляецца.
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулыя суткі суседнія краіны ЕС зафіксавалі па адной спробе незаконнага пераходу мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла чацвёртае месца па росце цэн за 11 месяцаў 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка



