У МУС з удзелам Мінабароны вучыліся бяспецы беспілотнай авіяцыі
17 снежня, Позірк. Вучэбна-метадычны збор “па забеспячэнні бяспекі палётаў беспілотных лятальных апаратаў” адбыўся ў МУС 16 снежня, паведамляецца ў тэлеграм-канале ведамаснай газеты “На страже” (“На варце”).
Быў “агучаны парадак арганізацыі і выканання палётаў дзяржаўных БПЛА, разгледжаны патрабаванні да аператараў і асоб, якія кіруюць беспілотнікамі”.
Удзельнікі, як сцвярджаецца, “асвяжылі веды па арганізацыі выкарыстання паветранай прасторы, у тым ліку ў інтарэсах АУС”.
“Абмеркаваны пытанні бяспекі палётаў, расследавання авіяцыйных падзей. Прааналізаваны вопыт прымянення адпаведных нарматыўных актаў і адказнасці за парушэнні”, — гаворыцца ў рэлізе.
У мерапрыемстве ўдзельнічалі прадстаўнікі Міністэрства абароны, адказныя за рэгуляванне дзейнасці ў сферы дзяржаўнай авіяцыі і выкарыстання паветранай прасторы.
У гэты ж дзень, як паведамляе прэс-служба МУС, падчас “інструктажу сталічнай міліцыі напярэдадні пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу” міністр Іван Кубракоў заявіў, што ў дні яго правядзення будуць задзейнічаны “групы супрацьдзеяння БПЛА”.
Таксама, паводле яго слоў, актывізуюцца звароты да аўтаматызаванай рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі, будуць працаваць сапёрна-піратэхнічныя групы.
1 красавіка 2024 года ўступіў у сілу ўказ ад 25 верасня 2023 года № 297 “Аб дзяржаўным уліку і эксплуатацыі грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў”, якім забараняецца ўвоз, захоўванне, абарот, эксплуатацыя і выраб беспілотнікаў і выкарыстанне паветранай прасторы без належнага дазволу.
2 лістапада ўступіў у сілу Закон “Аб змене законаў па пытаннях крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці”, падпісаны 20 кастрычніка Аляксандрам Лукашэнкам.
Ім устанаўліваецца адміністрацыйная адказнасць за незаконны ўвоз на тэрыторыю Беларусі, захоўванне, абарот, эксплуатацыю або выраб грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў. Таксама ўстанаўліваецца крымінальная адказнасць за аналагічныя дзеянні, учыненыя паўторна пасля накладання адміністрацыйнага спагнання.
Другое паседжанне VII УНС пройдзе ў Мінску 18–19 снежня.
- Палітыка
- ЭканомікаВыкарыстанне бюджэтных сродкаў паводле прынцыпу "Галоўнае — засваенне, а наступствы не важныя" да гэтага часу не зжытае — прадстаўнік Мінфіна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЖаночае беспрацоўе ў Беларусі складае 2,2% — МінпрацыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаУ Пакістане не знайшлося тых, хто жадае працаваць на будоўлях у Беларусі, шукаюць кадры для швейнай вытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



