Мінск 14:44

У культурнай прасторы Беларусі засілле расійскага кантэнту — кіраўнік Беларускай рады культуры

19 снежня, Позірк. Пра засілле расійскага кантэнту ў культурнай прасторы Беларусі заявіў кіраўнік Беларускай рады культуры (БРК; працуе ў эміграцыі) Сяргей Будкін на падсумаванні вынікаў 2025 года.

“Культурная прастора сёння складаецца з 95% расійскіх прадуктаў, — адзначыў Будкін. — Расійская прысутнасць дамінуе ў музыцы, літаратуры, кіно, шоў-бізнэсе. Незалежныя беларускія ініцыятывы фактычна выключаныя з афіцыйнага поля. Людзі разумеюць, калі ім нешта навязваюць. Прыклад — нядаўняе скасаванне беларускіх канцэртаў расійскага спевака Шамана праз слабы попыт на квіткі”.

Яшчэ адным трэндам года ў сферы культуры, паводле слоў кіраўніка БРК, застаецца татальны дзяржаўны кантроль: “Нічога не мяняецца ўжо пяць гадоў. Мы канстатуем працяг пераследу за вальнадумства, інтэлектуальны пратэст. Вялікія турэмныя тэрміны даюць за творчасць”.

Паводле слоў Будкіна, у краіне ёсць запыт на “нацыянальна-арыентаваны прадукт”, што дае “натхненне, матывуе людзей”. Прыклады — “нізавыя актыўнасці” на Купалле ці Каляды.

“Варта адзначыць рост зацікаўленасці бізнесу ўнутры Беларусі да беларускамоўнага прадукту, таму што ёсць жаданне адрознівацца ад рускіх. Гэта прыемная пазітыўная тэндэнцыя”, — падкрэсліў выступоўца.

Іншыя падрабязнасі даступныя падпісчыкам “Позірк+” (калі спасылка не працуе, карыстайцеся, калі ласка, гэтай)

Падзяліцца: