Зацверджаная праграма развіцця прадпрымальніцтва да 2030 года — фінансаванне амаль цалкам кладзецца на банкі

20 снежня, Позірк. Дзяржаўную праграму “Устойлівае прадпрымальніцтва” на 2026–2030 гады зацвердзіў сваёй пастановай Савет міністраў, паведаміла 20 снежня прэс-служба ўрада.
Мэта яе заключаецца ў стварэнні “спрыяльных умоў для ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці і дынамічнага развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва” (МСП).
Рэалізацыя дзяржпраграмы скіраваная на “стымуляванне развіцця” МСП, а таксама стварэнне “камфортнага бізнес-клімату”.
Адметна, што фінансаванне гэтай праграмы практычна цалкам кладзецца на фінансава-крэдытныя ўстановы.
Паводле інфармацыі ўрада, агульны аб’ём фінансавання да 2030 года складае 64 млрд 191,6 млн рублёў, у тым ліку з рэспубліканскага бюджэту — 70,3 млн (0,11%), мясцовых бюджэтаў — 91,7 млн (0,14%), уласных сродкаў банкаў — 64 млрд 29,7 млн (99,75%).
Прыбытак банкаў, што працуюць у Беларусі, на 1 лістапада 2025 года складаў 3 млрд 776,2 млн рублёў — на 11,5% больш, чым месяцам раней (3 млрд 386,8 млн), і на 16,3% больш, чым на аналагічную дату 2024-га (3 млрд 247,1 млн).
На пачатак мінулага месяца ў Беларусі быў зарэгістраваны 21 банк (тры з іх — са 100-працэнтным замежным удзелам). Іх статутны капітал — 11 млрд 603,3 млн рублёў (за месяц не змяніўся, у гадавым вымярэнні павялічыўся на 16,5%).
Праверкі банкаў, што працуюць у Беларусі, паказалі, што іх прыбытак “часам выкарыстоўваецца не на тыя мэты, на якія б варта”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 9 верасня ў Мінску на нарадзе з апаратам Нацбанка і кіраўніцтвам банкаў.
12 жніўня на сустрэчы са старшынёй праўлення Нацбанка, былым прэм’ер-міністрам Раманам Галоўчанкам Аляксандр Лукашэнка заявіў, што павелічэнне сукупнага прыбытку банкаў, што працуюць у Беларусі, можа разглядацца як “пазітыўны паказчык”, аднак “маюцца асцярогі, каб не ўзнікла дысбалансу і банкі не адцягвалі грошы з эканомікі”.
У сувязі з гэтым, як адзначала прэс-служба палітыка, “у якасці аднаго з захадаў на ўзроўні дзяржавы прынятае рашэнне забіраць частку прыбытку ў банкаў і накіроўваць іх на фінансаванне эканомікі”.
“У банках “лішніх” грошай быць не мусіць. І прыбытак — усё адно гэта ад тых, хто гэтыя грошы там захоўвае. У асноўным гэта так. Таму я ў гэтым плане вельмі спадзяюся, што так і будзе. Эканоміка мае развівацца, і трэба, каб банкаўская сістэма садзейнічала росту эканомікі”, — заявіў Лукашэнка.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Навіны Германіі
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, ПалітыкаДэпутат Бундэстага: Размяшчэнне войскаў РФ у Беларусі пагражае НАТО, неабходна ўмацоўваць усходнюю мяжу ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваАд пачатку года 12 чалавек загінула ад удараў токам — ДзяржэнергагазнаглядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



