Мінск 22:52

У дзень салідарнасці амбасада ФРГ у Мінску разаслала паштоўкі беларускім палітвязням

Фота на старонцы ў "Фэйсбуку" амбасады ФРГ у Беларусі

20 снежня, Позірк. У Міжнародны дзень салідарнасці людзей (20 снежня) амбасада Германіі ў Мінску на знак падтрымкі накіравала “беларусам, якія несправядліва адбываюць тэрмін зняволення ў сваёй краіне”, віншавальныя паштоўкі з нямецкімі зімовымі матывамі.

“Гэтыя людзі выказвалі сваё меркаванне ў вуснай або пісьмовай форме, патрабавалі гарантаваных ім правоў і свабод, мірна пратэставалі або актыўна ўдзельнічалі ў палітычным жыцці краіны. За гэта яны былі арыштаваныя і асуджаныя”, — гаворыцца на старонцы ў “Фэйсбуку” дыппрадстаўніцтва ФРГ.

Нямецкія дыпламаты адзначылі, што палітвязням “не хапае родных і сяброў — асабліва ў святы, такія як Новы год і Каляды”. У той жа час “гэтых людзей балюча не хапае і ў грамадскім жыцці Беларусі”.

“Паштоўка з амбасады Германіі не толькі перадае ім нашыя віншаванні з зімовымі святамі, але і дэманструе ім і ўсяму свету, што яны не забытыя. Больш за 1.100 чалавек несправядліва адбывае заключэнне з палітычных матываў. Урад Германіі патрабуе вызвалення ўсіх палітвязняў у Беларусі”, — гаворыцца ў паведамленні.

Амбасада Германіі ў Мінску і кіраўнік яе знешнепалітычнага ведамства чакаюць вызвалення астатніх палітвязняў

14 снежня, Позірк. "Мне прынесла вялікую палёгку вызваленне Марыі Калеснікавай, Віктара Бабарыкі, Алеся Бяляцкага, Максіма Знака і больш за 100 іншых зняволеных у Беларусі“, — заявіў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства ФРГ Ёхан Вадэфуль. Ён выказаў падзяку ўраду ЗША за ўдзел у …
Падзяліцца: