У Беларусі ліквідаваная замежная выведвальная сетка, заяўляе Церцель

24 снежня, Позірк. У Беларусі ліквідаваная замежная выведвальная сетка, заявіў 24 снежня старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Іван Церцель.
Яго відэакаментарый у будынку КДБ апублікаваў неафіцыйны тэлеграм-канал прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі, які, як паведамлялася, перад гэтым заслухаў даклад кіраўніка КДБ.
Паводле слоў Церцеля, у Беларусі “актыўна вядзецца радыётэхнічная і радыёэлектронная выведка”. “Пры садзейнічанні пэўных асоб на нашай тэрыторыі займаліся устаноўкай тэхнічных сродкаў, якія дазвалялі праслухоўваць перамовы нашых пілотаў, якія (як грамадзянскія, так і ваенныя) выконвалі свае задачы. Маніторылі сітуацыю вакол рэжымных аб’ектаў. Гэта такая вялікая маштабная праца контрвыведкі, якая дазволіла ліквідаваць гэтую пагрозу”, — сказаў старшыня камітэта.
Паводле яго сцвярджэння, замежныя спецслужбы цікавіць размяшчэнне ў Беларусі ядзернай зброі і ракетнага комплексу “Арэшнік”: “Ідзе маніторынг працы чыгуначнага транспарту, лагістыкі, аб’ектаў абароннага значэння, прадпрыемстваў, напрыклад, Мінскага аўтамабільнага завода, БелАЗа і іншых”.
“Мы бачым, як нарошчваюцца абаронныя бюджэты, як удасканальваецца інфраструктура тэатраў ваенных дзеянняў і патэнцыяльных тэатраў ваенных дзеянняў. Мы бачым таксама, што абсалютна няма падстаў для такіх мер, і гэта нас насцярожвае. Гэта дадатковая задача для знешняй выведкі: выкрываць рэальныя планы ў дачыненні да нашай краіны і тое, што можа паўплываць на нашу краіну. Вядома, знешняя выведка дакладвае кіраўніку дзяржавы і іншыя пытанні <…>. Я хацеў бы канстатаваць на падставе дакументальных матэрыялаў <…>, што доўгатэрміновыя планы нашых праціўнікаў не памяняліся. Асноўнае — гэта, вядома, геапалітычны перадзел у рэгіёне і спадарожныя мэты — гэта змена канстытуцыйнага ладу ў Рэспубліцы Беларусь, спроба нумар два”, — адзначыў старшыня КДБ.
Прадстаўнікі Камітэта дзяржбяспекі рэгулярна заяўляюць аб выяўленні і затрыманні ў Беларусі замежных “шпіёнаў”, на гэтую тэму на беларускім тэлебачанні выходзяць прапагандысцкія фільмы. Таксама прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі спраўна даюць каментарыі аб знешніх пагрозах Беларусі, апускаючы як факт падтрымкі Мінскам захопніцкай вайны РФ супраць Украіны, так і абарончы характар дзеянняў суседніх краін па ўмацаванні свайго ваеннага патэнцыялу на фоне згаданага ваеннага канфлікту.


- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: Заходнія палітыкі часам забываюць, што дыктатары — прафесійныя ашуканцы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаТраціна літоўцаў лічыць спадчыну ВКЛ агульнай для ўсіх народаў, што ў ім жылі, чвэрць — толькі сваёй, паказала даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаПераважная большасць літоўцаў лічыць Беларусь аўтарытарнай ці хутчэй аўтарытарнай дзяржавай — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУзровень пазітыўнага стаўлення да беларусаў сярод жыхароў Літвы прыкладна такі ж, як ва Украіне, але вышэйшы, чым у Польшчы, і ніжэйшы, чым у Латвіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаГендырэктар Беларускай цэментнай кампаніі: Санкцыі толькі з'ядналі наш працоўны калектыўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал знізіліся на 1,5% — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка

