Хрэніну “цяжка спрагназаваць”, як і чым завершыцца вайна ва Украіне

27 снежня, Позірк. “Як і чым завершыцца” вайна ва Украіне, “цяжка спрагназаваць”, заявіў міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін у інтэрв’ю “Першаму інфармацыйнаму” тэлеканалу 26 снежня.
Ён назваў кіраўніцтва суседняй краіны “агрэсіўным і непрадказальным”: “Яны ж прама гавораць, што мы суагрэсары. Розныя ў іх меркаванні ходзяць: трэба, не трэба па нас удары наносіць. Таму абстаноўка, можна сказаць, стабільна напружаная”.
Цягам інтэрв’ю ён тройчы абвінаваціў краіны Еўропы, у тым ліку суседнія, у падрыхтоўцы да вайны з Расіяй і Беларуссю.
“Палякі хочуць стварыць самую магутную армію. Нямецкае кіраўніцтва зусім нядаўна вызначылася. Яны таксама гавораць: “Хочам магутную армію зрабіць”, — сказаў Хрэнін. — Ведаеце, гэта нагадвае [перыяд] напярэдадні Другой сусветнай вайны. Гісторыкі ўжо далі шмат ацэнак гэтым пытанням — хто на рэгіянальнае лідарства прэтэндуе: ці то палякі, ці то немцы. Французы там адзначаюцца. Не адстаюць і краіны Прыбалтыкі са сваім агрэсіўным кіраўніцтвам. У гэтым плане яны здзяйсняюць дзеянні ў рамках выдзялення фінансаў. Гэта больш за 5% ад ВУП, а гэта ўжо кажа пра перадваенны бюджэт, яны сапраўды да вайны рыхтуюцца”.
Афіцыйны Мінск падтрымлівае Крэмль у развязанай ім у лютым 2022 года поўнамаштабнай вайне супраць Украіны. Напад адбыўся ў тым ліку і з беларускай тэрыторыі.
Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі 26 снежня заявіў, што Беларусь садзейнічае расійскім ударам па чыгунцы ў заходняй частцы Украіны. Таксама, паводле яго слоў, РФ выкарыстоўвае беларускую тэрыторыю для “абыходу ўкраінскай сістэмы перахопу” і нанясення ўдараў дронамі: “У прыгранічных населеных пунктах Беларусі на дахах звычайных жылых пяціпавярховых дамоў размешчаны антэны і іншае абсталяванне”.
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаБеларускі навуковец прапануе пераняць "агрэсіўную навукова-тэхнічную палітыку" Японіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка


