У Брэсцкай вобласці затрыманы наркакур’ер, у яго вынята больш за 500 г псіхатропу

29 снежня, Позірк. Пра затрыманне 34-гадовага жыхара Кобрына (Брэсцкая вобласць), які, як сцвярджаецца, усяго два тыдні працаваў кур’ерам інтэрнэт-крамы па продажы наркотыкаў, паведаміла 29 снежня прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Паводле інфармацыі ведамства, мужчына “на ўказанне куратара забіраў буйныя партыі “тавара”, дзяліў, а пасля распаўсюджваў на тэрыторыі Брэсцкай вобласці праз закладкі”.
Пры ім і па месцы жыхарства, як сцвярджае МУС, выяўлена і вынята больш за 500 г асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва “Альфа-PVP”.
Па факце незаконнага абароту наркотыкаў узбуджаная крымінальная справа. Фігуранту пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі, заяўляе міністэрства.
За першыя шэсць месяцаў 2025 года колькасць асуджаных паводле “антынаркатычных” артыкулаў Крымінальнага кодэкса (327–332) павялічылася на 2,9% у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года, вынікае з даных Вярхоўнага суда.
У студзені — чэрвені за здзяйсненне злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў, асуджана 1.092 чалавекі, за першую палову 2024-га — 1.061.
З гэтай колькасці паводле арт. 328 (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў) асуджана 1.005 чалавек, або 92% (за той жа леташні перыяд — 1.011, або 95,3%).
Паводле першай часткі згаданага артыкула вінаватымі прызнана 645 асоб (64,2% асуджаных паводле арт. 328). З іх да абмежавання волі прыгаворана 442, да пазбаўлення волі — 79, арышту — 34, аштрафавана — 3.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаГалоўчанка: Бачым анамальна нізкую для снежня інфляцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ Беларусі працуюць больш за 480 тыс. пенсіянераў — МінпрацыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКупля, выкарыстанне і спісанне дзяржсцягаў выклікаюць цяжкасці ў бухгалтараў камерцыйных арганізацыйМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства



