У Варшаве развітваюцца з журналістам Мікітам Мелказёравым

30 снежня, Позірк. У Варшаве 30 снежня развітваюцца з беларускім журналістам Мікітам Мелказёравым. Мужчына памёр у ноч на 21 снежня ва ўзросце 37 гадоў.
Цырымонія распачалася апоўдні паводле мясцовага часу (14:00 паводле Мінску), да пачатку прыйшло некалькі соцень чалавек. Напярэдадні родныя Мелказёрава паўтарылі раней выказаную імі просьбу не праводзіць здымкі ў залі развітання.
22 снежня паведамлялася, што Акруговая пракуратура Варшавы распачала расследаванне ў сувязі са смерцю Мелказёрава. У адпаведнасці з асноўнай версіяй следства смерць была негвалтоўнай, але, паводле закону, расследаванне распачатае паводле артыкула КК пра ненаўмыснае забойства.
23 снежня праведзенае ускрыццё цела, вынікі якога стануць вядомыя праз некалькі месяцаў.
На пляцоўцы Buymeacoffee адкрыты збор сродкаў для блізкіх спачылага.
Журналіст апошнія гады пражываў у польскай сталіцы. Быў стваральнікам і вядоўцам ютуб-праекта “Жыццё-маліна”. Таксама вёў гістарычны праект на “Ютубе” “Зазірне сонца”. Супрацоўнічаў з тэлеканалам “Белсат”.
У Польшчу эмігрыраваў пасля падзей 2020 года пад пагрозай палітычнага пераследу. У Беларусі працаваў у газеце “Всё о футболе”, на парталах Onliner.by і “Трыбуна”.
Сёлета ў траўні Міністэрства ўнутраных спраў прызнала медыяпраект “Жыццё-маліна” “экстрэмісцкім фарміраваннем”.
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал знізіліся на 6,1% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Навіны ГерманііАд злачынстваў на вакзалах і ў цягніках на тэрыторыі Германіі за апошнія два гады пацярпела 66 беларускіх грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваДоля асуджаных за адмову ўтрымліваць сваіх дзяцей з 2016 года павялічылася з 10% да 20%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка



