З 2020 года больш за 8 тыс. чалавек асуджана па палітычна матываваных крымінальных справах — “Вясна”

31 снежня, Позірк. З 2020 года больш за 8 тыс. чалавек асуджана ў Беларусі па палітычна матываваных крымінальных справах, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна” ў аглядзе за снежань 2025 года.
Усяго мінімум 9.282 чалавекі сутыкнуліся з крымінальным пераследам паводле палітычных матываў, і гэтыя паказчыкі растуць кожны месяц, падкрэсліваюць праваабаронцы.
На канец снежня 2025 года ў Беларусі ў месцах пазбаўлення волі знаходзіўся 1.131 палітвязень (з іх 167 жанчын), за месяц палітвязнямі прызнана 50 чалавек. Мінімум 167 палітвязняў знаходзіцца ў асабліва ўразлівым становішчы з-за стану здароўя, прыналежнасці да ўразлівай групы ці іншых асаблівасцях пераследу.
Паводле даных праваабаронцаў, 39 асуджаных паводле палітычных матываў накіраваныя на прымусовае псіхіятрычнае лячэнне.
На працягу года мінімум 1.254 чалавекі асуджаныя па палітычна матываваных крымінальных справах, з іх 355 (28%) жанчын.
Усяго з траўня 2020 года рашэнні аб прызнанні палітвязнямі прымаліся ў дачыненні да 4.339 чалавек. З іх 3.208 чалавек (659 жанчын) ужо знаходзяцца на волі ў сувязі з адбыццём тэрміну, вызваленнем ад пакарання або ў сувязі са зменай меры стрымання.
Пры гэтым на працягу 2025 года праваабаронцы даведаліся пра палітычна матываванае затрыманне толькі пасля вызвалення людзей і прызналі палітвязнямі постфактум 144 чалавекі.
Працягваюцца адвольныя затрыманні грамадзян за рэалізацыю сваіх грамадзянскіх правоў.
У снежні 2025 года “Вясна” зафіксавала больш за 80 выпадкаў палітычна матываваных рэпрэсій (затрыманні, ператрусы і г.д.), якія вынікаюць з крымінальнага і адміністрацыйнага пераследу. Праваабаронцы працягваюць “сістэматычна фіксаваць выпадкі прымянення катаванняў і іншых формаў недапушчальнага абыходжання пры расследаванні палітычна матываваных спраў, а таксама пры выкананні пакаранняў па такіх справах, як крымінальных, так і адміністрацыйных”.
Адзначаецца, што свабода сходаў і выказвання меркаванняў рэгулярна падвяргаецца нападам уладаў: за ўдзел у пратэстах 2020 года людзей працягваюць прыцягваць да крымінальнай адказнасці; улады пашыраюць абмежаванні на атрыманне і распаўсюд інфармацыі. Рэгулярна папаўняюцца спісы “экстрэмістаў” і “тэрарыстаў”, “экстрэмісцкіх фарміраванняў” і “экстрэмісцкіх матэрыялаў”, тым самым закладваецца “аснова для працягу дзяржаўнага тэрору і рэпрэсій”.
У 2025 годзе памілавана каля 360 палітвязняў, у тым ліку 143 чалавекі ў снежні, адзначае “Вясна”. Цягам году праваабаронцы даведаліся пра пазбаўленьне волі ня менш за 509 чалавек і прызналі іх палітычнымі вязьнямі. З улікам іншых вызваленняў (у сувязі з адбыццём тэрміну пакарання, змянення меры стрымання) колькасць палітвязняў знізілася ў параўнанні з папярэднім месяцам, пры гэтым яна па-ранейшаму застаецца крытычна высокай, гаворыцца ў аглядзе.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПамер бюджэтнага дэфіцыту на 2026 год сведчыць аб узважаным падыходзе да кіравання дзяржфінансамі — Мінфін (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства30 снежня Латвія зафіксавала 3 спробы нелегальнай міграцыі з Беларусі, на мяжы з Літвой спакойна 8 дзёнМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка



