У Столінскім раёне са стралянінай спынялі п’янага бяспраўніка, ён затрыманы

Крыніца: прэс-служба МУС / скрыншот "Позірк"
4 студзеня, Позірк. Нарад ДАІ ў Столінскім раёне (Брэсцкая вобласць) выкарыстаў зброю для спынення легкавога аўто.
Кіроўца ВАЗу праігнараваў сігнал міліцыі. Пачаўся пераслед.
На неаднаразовыя патрабаванні спыніцца ён не рэагаваў і спрабаваў уцячы. “Аўтамабіль віляў па праезнай частцы, ствараючы рэальную пагрозу жыццю і здароўю ўдзельнікаў дарожнага руху”, — гаворыцца ў рэлізе.
За рулём апынуўся 39-гадовы мясцовы жыхар “з відавочнымі прыкметамі ап’янення”: “Ад праходжання медыцынскага агляду ён адмовіўся. Мужчына пазбаўлены права кіравання транспартнымі сродкамі і раней неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці”.
У дачыненні да затрыманага складзены адміністрацыйныя пратаколы. Ён змешчаны ў ІЧУ, аўто дастаўлена на ахоўную стаянку.
Стужка навін
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка



