Мінск 13:51

Дзеянне ўказа аб адкрыцці спецрахункаў для праблемных будаўнічых арганізацый прадоўжана да канца 2027 года

5 студзеня, Позірк. Дзеянне ўказа аб адкрыцці спецыяльных рахункаў для праблемных будаўнічых арганізацый прадоўжана да канца 2027 года, паведамляе прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.

Гаворка аб змяненні ўказа ад 29 сакавіка 2019 года № 126.

Таксама актуалізаваны пералік арганізацый, якія маюць права на адкрыццё такіх рахункаў. У 2019 годзе іх было 43.

Указ “накіраваны на тое, каб забяспечыць бесперабойную работу будаўнічых арганізацый, у тым ліку на стратэгічна важных і значных аб’ектах, своечасовую выплату імі заработнай платы, выкананне абавязацельстваў перад бюджэтам і фондам сацыяльнай абароны насельніцтва”.

Згодна з указам № 126 асобным будаўнічым арганізацыям, якія знаходзяцца ў цяжкім фінансавым стане, дазволена адкрываць спецыяльныя рахункі для акумулявання мэтавых і бягучых авансаў. Для забеспячэння эфектыўнага іх выкарыстання ўстаноўлены абмежаванні па абарачэнні спагнання на грашовыя сродкі.

Падзяліцца: