Мітрапаліт Веніямін у калядным пасланні зычыў беларусам ісці “благадатным шляхам пакоры”

6 студзеня, Позірк. Кожны з беларусаў “павінен ісці не шляхам самалюбства, абыякавасці і гонару, але жыватворным шляхам пакоры, міласэрнасці і ўвагі да блізкіх”, заявіў у калядным пасланні мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, патрыяршы экзарх усяе Беларусі Веніямін.
“Менавіта гэтага так не хапае сучаснаму свету, і толькі дзейная любоў здольная надаць сілу нашай веры і пропаведзі аб Збаўцы, які нарадзіўся ў свет. Святыя айцы і падзвіжнікі пабожнасці са старажытных часоў і да нашых дзён згодна заклікаюць праслаўляць Божае Нараджэнне не толькі ў малітвах на набажэнстве і святочных урачыстасцях, але ў першую чаргу ў богаўгодным жыцці і справах міласэрнасці”, — цытуе Веніяміна прэс-служба Беларускай праваслаўнай царквы.
Віншавальнік зычыў вернікам “дабрабыту і росквіту, міру ва ўсім свеце”, а сем’ям — “любові і згоды”.
“Гасподзь дзейнічае як мудры ўрач, прыкладаючы да нашых немачаў і хвароб адпаведныя лекі і аднаўляючы ў нас першародную прыгажосць і годнасць, — адзначыў мітрапаліт. — Богапакінутасць лекуецца Богаўцялесненнем, варожасць і злосць — любоўю, гонар і праслаўленне — лагоднасцю”.
Паводле слоў Веніяміна, “дабрадатная радасць заўсёды напаўняе сэрцы”, робячы іх “тымі свяцільнямі, якія, успрыняўшы святло ад Віфлеемскай зоркі, няспынна сведчаць аб Хрысце і Яго любові да кожнага чалавека”.
Раство па юліянскім календары, якое прыпадае на 7 студзеня, святкуюць у Рускай праваслаўнай царкве (РПЦ), да якой адносіцца Беларускі экзархат, а таксама ў Іерусалімскай, Грузінскай, Сербскай, Польскай цэрквах.
Праваслаўе ў Беларусі лічыцца дамінуючай хрысціянскай канфесіяй. Руская праваслаўная царква лічыць беларускую зямлю сваёй кананічнай тэрыторыяй. Беларускі экзархат РПЦ ацэньвае колькасць вернікаў у чатыры мільёны. Праваслаўная царква ў Беларусі налічвае 1.733 прыходы ў 15 епархіях.

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа год колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве скарацілася на 7,2 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва лідзіруе ў колькасці спыненых ад пачатку года спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаРазвіццё інтэрнэт-гандлю стварыла сур'ёзныя праблемы беларускім кампаніям — Інстытут эканомікі НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ Беларусі не задзейнічаны цэлы арсенал мер стымулявання рынку арэнднага жылля — часопіс МінфінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Выбары
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка


