Мінск 08:45

Напярэдадні Раства ад агню ў Беларусі загінула тры чалавекі

Ілюстрацыйнае фота: Raquel Raclette / unsplash.com

7 студзеня, Позірк. За мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 6 студзеня да 6:00 7 студзеня) ад агню ў Беларусі загінула тры чалавекі, сведчаць аператыўныя даныя Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Паводле інфармацыі ведамства, па аднаму чалавеку загінула ў Любанскім раёне Мінскай вобласці і Столінскім раёне Брэсцкай вобласці. Ні цэнтральны апарат МНС, ані абласныя падраздзяленні міністэрства падрабязнасцяў не прыводзяць.

Віцебскае абласное ўпраўленне МНС паведаміла, што ў медыцынскай установе адзін чалавек памёр ад траўмаў, атрыманых на пажары раней.

Азулам за акрэслены перыяд у краіне адбылося 24 пажары, у выніку якіх пашкоджана 17 будынкаў і 4 адзінкі тэхнікі. Траўмавана два чалавекі, выратаваны — адзін.

Ад пачатку года ў Беларусі зарэгістравана 139 пажараў (за той жа перыяд 2025 года — 146; -4,8%); загінула 20 чалавек (25; -20%), траўмавана — 12 (14; -14,3%), выратавана — 6 (9; -33,3%).

Падзяліцца: