Кубракоў даручыў вывесці на дарогі цяжкую тэхніку для “садзейнічання камунальным службам ва ўборцы снегу”

9 студзеня, Позірк. Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў правёў 9 студзеня селектарную нараду “ў сувязі са складанымі ўмовамі надвор’я”, паведамляе прэс-служба ведамства.
Адзначаецца, што начальнікі тэрытарыяльных упраўленняў і аддзелаў унутраных спраў і Дзяржаўтаінспекцыі далажылі міністру аб “абстаноўцы на месцах”.
“Паводле ўказання кіраўніка ведамства асабісты склад Дзяржаўтаінспекцыі і тых падраздзяленняў, якія задзейнічаюцца пры навядзенні парадку на дарогах і ліквідацыі наступстваў стыхіі, пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы”, — гаворыцца ў паведамленні.
На базе галоўнага ўпраўлення ДАІ разгорнуты “рэспубліканскі аператыўна-сітуацыйны штаб, а таксама аналагічныя штабы ў рэгіёнах”. Акрамя супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі, у штабы “ўключаныя прадстаўнікі іншых падраздзяленняў міліцыі грамадскай бяспекі, а таксама ўнутраных войскаў”.
“Пастаўлена задача аператыўна правесці рэвізію наяўнай спецтэхнікі. Уся яна паступае ў распараджэнне ДАІ”, — паведамляецца ў рэлізе.
Кубракоў даручыў кіраўніцтву ўнутраных войскаў “максімальна вывесці на дарогі цяжкую тэхніку (усюдыходы, БТРы, “Волат”, “Тыгр” і г.д.) для садзейнічання камунальным службам ва ўборцы снегу і грамадзянам, якія трапілі ў цяжкую сітуацыю”, заяўляе ведамства.
Складаныя ўмовы надвор’я са снегападамі захоўваюцца ў Беларусі з 8 студзеня.
Раніцай 9 студзеня Міністэрства энергетыкі паведаміла, што з-за непагадзі парушалася электразабеспячэнне ў 251 населеным пункце. У Віцебскай вобласці больш за ўсё пацярпеў Полацкі раён, у Мінскай — Маладзечанскі, Слуцкі, Мінскі, у Гомельскай — Рэчыцкі і Жлобінскі. Паводле даных прадпрыемства “Белэнерга“ на 10:00, аднаўленчыя работы працягваліся ў 24 населеных пунктах, пераважна ў Віцебскай і Гомельскай абласцях.
З вечара 8 студзеня ў Мінску з-за моцнага снегу парушана праца грамадскага транспарту. Прадпрыемства “Мінсктранс” да паўночы апублікавала каля 20 паведамленняў аб спыненні і/або змене маршрутаў у розных раёнах сталіцы. З раніцы 9 студзеня выдадзена 30 паведамленняў.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 9 студзеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваПольшча зафіксавала найбольшую за 2,5 тыдня актыўнасць мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваВышыня снегу ў асобных раёнах дасягнула 40–42 см, на поўначы Віцебскай вобласці снежнае покрыва паменшыласяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства


