У ліквідацыі наступстваў цыклона задзейнічана больш за тысячу вайскоўцаў
9 студзеня, Позірк. Больш за адну тысячу вайскоўцаў бяруць удзел у ліквідацыі наступстваў цыклона “Улі”, паведаміла Міністэрства абароны.
Паводле інфармацыі ведамства, “на асабліва складаных участках дарог працуе больш за 20 адзінак ваеннай і спецыяльнай тэхнікі“: “Акрамя таго, у гатоўнасці — каля 200 адзінак тэхнікі, якія пры неабходнасці будуць аператыўна ўведзены ў працу”. У прыватнасці, вайскоўцы прыцягнутыя да ўборкі снегу ў Мінску, Жодзіна (Мінская вобласць), Гродна, Баранавічах (Брэсцкая вобласць).
Міністэрства па надзвычайных сітуацыях паведаміла, што для расчысткі тэрыторый бальніц, дзіцячых садкоў, школ і іншых аб’ектаў інфраструктуры па краіне задзейнічана больш за 1,7 тыс. работнікаў і курсантаў МНС.
Паводле інфармацыі МУС, “працягваюць ліквідаваць наступствы непагадзі і дапамагаць грамадзянам“ па ўсёй краіне “супрацоўнікі органаў унутраных спраў і вайскоўцы ўнутраных войскаў МУС, курсанты ведамасных ВНУ, ліцэісты і выхаванцы ваенна-патрыятычных клубаў“.
Тэлеграм-канал “Пул Первого” апублікаваў ролік з Аляксандрам Лукашэнкам, які прыбірае снег.
Віцебскі гарвыканкам паведаміў, што “ў сувязі са складанымі ўмовамі надвор’я адбыўся парыў воздухоопорной мембраны футбольнага манежа ЦСК “Віцебск“.
Па даных дзяржаўных СМІ, старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксей Кушнярэнкп на пасяджэнні аператыўнага штаба па НС прапанаваў прыцягваць да ліквідацыі наступстваў цыклона “дэпутацкі корпус, грамадскія арганізацыі і валанцёраў“.
Паведамлялася, што ў вобласці барацьбу з наступствамі цыклону вядуць больш за 1,8 тыс. адзінак тэхнікі.
Сталічная міліцыя паведаміла, што смерць мужчыны на вул. Байкальскай (Партызанскі раён), труп якога быў знойдзены падчас расчысткі дваровай тэрыторыі, не носіць крымінальнага характару: “Раніцай 59-гадовы мінчанін, які мае інваліднасць з-за хваробы сэрца, адправіўся на працу. Аднак, у шляху мужчына адчуў раптоўнае недамаганне і прыняў рашэнне вярнуцца дадому, паведаміўшы пра гэта жонцы. На жаль, праз рэзкае пагаршэнне стану здароўя мінчанін памёр”.
Аднаўленчыя работы на электрасетках вядуцца ў 11 населеных пунктах, паведаміла ДВА “Белэнерга”.
У Гомельскай вобласці для ліквідацыі наступстваў стыхіі 10 студзеня аб’яўлены суботнік без пералічэння сродкаў.
Як паведамляў “Позірк”, за суткі з 8 раніцы 8 студзеня да 8 раніцы 9 студзеня, прырост снежнага покрыва ў Беларусі склаў да 22 см.
Больш за ўсё ападкаў за суткі выпала ў Магілёве — 31 мм (31 л у водным эквіваленце на квадратны метр тэрыторыі; 79% месячнай нормы), Жлобіне — 30 мм (79%), Мазыры — 29 мм (78%), Ганцавічах — 27 мм (68%), 25 мм.
У Мінску за суткі снежнае покрыва вырасла з 19 да 32 см, выпала 22 мм ападкаў (49% студзеньскай нормы).
Раніцай 9 студзеня Міністэрства энергетыкі паведаміла, што з-за непагадзі парушалася электразабеспячэнне ў 251 населеным пункце. У Віцебскай вобласці найбольш пацярпеў Полацкі раён, у Мінскай — Маладзечанскі, Слуцкі, Мінскі, у Гомельскай — Рэчыцкі і Жлобінскі.
9 студзеня моцныя ападкі працягваюцца на большай частцы тэрыторыі. У наступныя дні іх інтэнсіўнасць паменшыцца, тэмпература прыкметна панізіцца. У ноч на 12 студзеня месцамі па ўсходзе пры праясненнях да 26 градусаў марозу.


- Эканоміка
- ГрамадстваЗа тры кварталы 2025 года Грузія выслала пяць беларускіх грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваЗа двое сутак у Магілёве і Жлобіне выпала больш за месячную норму ападкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 9 студзеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка

