ДФР КДК плануецца аднесці да ваенізаваных фарміраванняў і даручыць яму змагацца з “экстрэмізмам і тэрарызмам”

10 студзеня, Позірк. Органы фінансавых расследаванняў прапануецца аднесці да ваенізаваных фарміраванняў, якія будуць уваходзіць у сістэму забеспячэння нацыянальнай бяспекі. Пра гэта паведаміў старшыня пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў па выніках яе пасяджэння 9 студзеня Генадзь Ляпёшка.
На сустрэчы, як паведамляе прэс-служба ПП НС, абмяркоўваўся законапраект “Аб змене законаў па пытаннях дзейнасці органаў Камітэта дзяржаўнага кантролю”.
Паводле Ляпёшкі, будзе “ўдакладнены парадак выкарыстання спецыяльных сродкаў [ДФР КДК] пры канваіраванні і затрыманні правапарушальнікаў”.
Як падкрэсліў начальнік галоўнага экспертна-прававога ўпраўлення КДК Андрэй Мацюшэнка, у абавязкі органаў фінансавых расследаванняў “будуць таксама ўваходзіць супрацьдзеянне экстрэмізму і барацьба з тэрарызмам”.
У сістэму органаў фінансавых расследаванняў Беларусі згодна з заканадаўствам уваходзяць Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю (ДФР КДК), а таксама яго рэгіянальныя ўпраўленні.
Законапраект унёс 5 студзеня ў парламент Аляксандр Лукашэнка. Раней паведамлялася, што ім “замацоўваецца новы прынцып дзейнасці органаў Камітэта дзяржаўнага кантролю — ажыццяўленне прафілактыкі правапарушэнняў у эканамічнай сферы”.
Прадугледжваецца права КДК “спыняць працу суб’ектаў гаспадарання пры выяўленні парушэнняў заканадаўства аб цэнах і цэнаўтварэнні, гандлі і грамадскім харчаванні”, “забараняць дзяржаўную рэгістрацыю і ліквідацыю юрыдычных асоб”, “спыняць аперацыі па электронных кашальках у банках і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях”.
Аб змяненні статусу ДФР з пункту гледжання сістэмы сілавых ведамстваў не паведамлялася.
Пасля 2020 года ўлады трактуюць як “экстрэмізм” фактычна любую не ўзгодненую з імі палітызаваную і грамадскую дзейнасць, працу непадкантрольных СМІ.
У прыватнасці, у 2024 годзе “падчас правядзення аператыўна-вышуковых і прафілактычных мерапрыемстваў па недапушчэнні дэстабілізацыі грамадска-палітычнай абстаноўкі” Міністэрства ўнутраных спраў устанавіла 260 асоб, якія перавялі на рахункі “экстрэмісцкіх фарміраванняў” больш за 5 тыс. долараў. Гэтыя грамадзяне, як сцвярджалася ў справаздачы на сайце УУС Менаблвыканкама, пазней здзейснілі “добраахвотныя ахвяраванні” на суму звыш 356 тыс. долараў.
Паводле інфармацыі Следчага камітэта, у 2023 годзе грамадзяне Беларусі здзейснілі “дабрачынныя ахвяраванні” за пералічэнні ў фонды салідарнасці на 37 млн рублёў.
Практыку “добраахвотных ахвяраванняў” за пералічэнні ў фонды салідарнасці ў перыяд прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і пасля ўкаранілі сілавыя ведамствы і спецслужбы, у тым ліку КДБ. Людзям прапануецца перавесці суму ў шматразовым памеры на “дабрачынныя мэты” пад патранажам дзяржавы ўзамен на вызваленне ад патэнцыйнай крымінальнай адказнасці. Дамоўленасці не фіксуюцца афіцыйна, перавод грошай не заўсёды ратуе ад турэмнага зняволення.
Часцей за ўсё за донаты пераследуюць па арт. 3612 Крымінальнага кодэкса (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці). Таксама выкарыстоўваецца ст. 2901 КК (фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці) за ахвяраванні ў ваенныя аб’яднанні ва Украіне, напрыклад, беларускаму палку Каліноўскага, які ўлады прызналі “тэрарыстычнай арганізацыяй”.
- Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 9 студзеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваПольшча зафіксавала найбольшую за 2,5 тыдня актыўнасць мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваВышыня снегу ў асобных раёнах дасягнула 40–42 см, на поўначы Віцебскай вобласці снежнае покрыва паменшыласяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства


