Найбольш сухім горадам у Беларусі ў 2025 годзе стаў Гродна, найбольш вільготным — Віцебск

12 студзеня, Позірк. У 2025 годзе на тэрыторыі Беларусі выпала ў сярэднім 646 мм ападкаў (646 л вады на квадратны метр тэрыторыі), што склала 101% нормы. Найбольш сухім быў Гродна (467 мм), найбольш вільготным — Віцебск (885 мм). Такія звесткі прывяла начальнік аддзела вывучэння змяненняў клімату службы метэаралагічнага і кліматычнага маніторынгу, фонду даных Белгідрамета Вольга Бакланава на прэс-канферэнцыі 12 студзеня.
Менш за ўсё ападкаў было ў лютым (12 мм, або 32% месячнай нормы), больш за ўсё — у ліпені (129 мм, або 144% нормы).
Самая высокая тэмпература зафіксавана 3 ліпеня ў Брэсце — 34,6 градуса цяпла, халадней за ўсё было 17 лютага ў раёне метэастанцыі “Палеская“ ў Лунінецкім раёне — 22 градусы марозу.
Агулам, паводле слоў сіноптыка, 2025 год аказаўся цяплейшым за норму на 1,3 градуса (8,5 супраць 7,2 градуса вышэй за нуль). Рэкорд належыць 2024 году — 9,5 градуса.
Восем з 12 месяцаў мінулага года былі цяплейшымі за норму, адзначыла Бакланава. Кліматычная зіма не наступіла другі раз у гісторыі інструментальных метэаназіранняў (з 1881 года), за выключэннем крайніх паўночна-ўсходніх раёнаў. Упершыню гэта здарылася ў сезоне-2019/20. Кліматычная зіма лічыцца насталай, калі сярэднесутачная тэмпература застаецца адмоўнай не менш за месяц.
Студзень 2025 года аказаўся самым цёплым у гісторыі, адхіленне ад нормы склала 5,3 градуса (+1,2 супраць -4,1).
Найбольш высокае снежнае покрыва зафіксавана ў Магілёве — 27 см (дату сіноптык не назвала), самы моцны вецер — у Слаўгарадзе — 27 м/с (4 траўня).
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка



